Перайсці да зместу

Сернаводскае (Чачня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сернаводскае
руск.: Серноводское
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1846
Плошча
  • 109,58 км²[1]
Вышыня цэнтра
262 м
Насельніцтва
  • 13 094 чал. (2024)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
366701
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Сернаводскае на карце Расіі ±
Сернаводскае (Чачня) (Расія)
Сернаводскае (Чачня)
Сернаводскае (Чачня) (Чачня)
Сернаводскае (Чачня)

Сернаводскае (руск.: Серново́дское, чач.: Эна-Хишка) — горад (з 2024) на захадзе Чачэнскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр Сернаводскага раёна. Утварае Сернаводскае гарадское паселішча.

Знаходзіцца каля падножжа паўднёвага схілу Сунжанскага хрыбта, па абодвух берагах Сунжы, за 58 км на захад ад Грознага і за 8 км на ўсход ад Сунжы.

Найбліжэйшыя населеныя пункты: на поўначы — сяло Нагорнае, на поўдні — станіца Асінаўская, на захадзе — Сунжа, на паўднёвым усходзе — сёлы Самашкі, Давыдзенка і Новы Шарой.

З 15 лютага 2024 года — горад[3].

У горадзе размешчаны рэспубліканскі бальнеялагічны курорт «Сернаводск-Каўказскі».