Скарпіён (знак задыяка)
Выгляд
Скарпіён — восьмы знак задыяка, адпаведны сектар у экліптыцы ад 210 ° да 240 °, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства; пастаянны знак. Стыхія — Вада.
У заходняй астралогіі лічыцца, што Сонца знаходзіцца ў знаку Скарпіёна прыблізна з 24 кастрычніка па 22 лістапада, у ведыйскай — з 16 лістапада па 15 снежня. Не варта блытаць знак Скарпіёна з сузор’ем Скарпіёна, у якім Сонца знаходзіцца з 23 па 29 лістапада.