Скрэб
Выгляд
Скрэб — зараснікі нізкарослых (1-2 м) вечназялёных ксерафітных кустоў, распаўсюджаных у стэпах і паўпустынях Аўстраліі. У скрэбе пераважаюць кустовыя эўкаліпты, акацыі, кусты з сямейства бабовых і міртавых. У самых засушлівых раёнах скрэб складаецца з кустовых эўкаліптаў. Скрэб з віду Acacia harpophylla распаўсюджаны ў больш вільготнай (трапічнай) зоне.
Падобныя раслінныя супольнасці ў Афрыцы таксама называюцца скрэбамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скрэб (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Скрэб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 475. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).