Сло́нікі[1], таксама Даўганосікі[1] (Curculionidae) — найбуйнейшае сямейства жукоў, якое налічвае больш за 70 тысяч відаў, з якіх большасць засяляе трапічныя вобласці Зямлі; ў Беларусі сустракаюцца 395 відаў (напрыклад, свірнавы даўганосік (Sitophilus granarius)).
Слонікаў падпадзяляюць на дзве часткі: караткахобатныя (Adelognatha) і даўгахобатныя (Phanerognatha), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго даўжынёй галаватрубкі і размяшчэннем ротавых органаў. Лічынкі большасці даўгахобатных развіваюцца ўнутры тканак раслін, радзей сілкуюцца на паверхні лісця раслін або на глебе, у той час як лічынкі большай колькасці караткахобатных развіваюцца ў глебе.
Alonso-Zarazaga, M.A. & Lyal, C.H.C. 1999: A world catalogue of families and genera of Curculionoidea (Insecta: Coleoptera) (excepting Scolytidae and Platypodidae). Entomopraxis. Barcelona: 315 pp.
Francois Lieutier, Keith R. Day, Andrea Battisti, Jean-Claude Gregoire & Hugh F, Evans. Bark and Wood Boring Insects in Living Trees in Europe, a Synthesis. — Springer. — 2007. — С. 317—349. — 569 с. — ISBN 978-4020-2241-8.