Смалёўкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Не блытаць з раслінай Смалёўка
Смалёўкі
Pissodes notatus bialowieza forest beentree.jpg
Pissodes notatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pissodes Germar, 1817

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   616998
NCBI   49926
EOL   2667894

Смалёўкі[1] (Pissodes) — род жукоў сямейства даўганосікаў. 15 відаў. Пашыраны ў хвойных лясах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Жывуць у драўніне (лічынкі — пад карой, некаторыя ў шышках). На месцах праколаў застаюцца кроплі смалы, адсюль назва. На Беларусі 5 відаў: крапінкавая смалёўка, стваловая смалёўка, хваёвая верхавінкавая смалёўка, шышкавая смалёўка і яловая смалёўка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 10 мм. Цела прадаўгаватае, карычневае або чырвона-бурае з жоўтымі лускаватымі плямамі і перавязямі. Кормяцца маладымі парасткамі, тонкімі ствалінкамі. Лічынкі белыя, з цёмнай галавой, бязногія, выгнутыя. Кукалкі белыя, свабодныя.

Зноскі

  1. Смалёўкі/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.45