Слябінг
Выгляд
Сля́бінг[1] — магутны пракатны стан з гарызантальнымі і вертыкальнымі пракатнымі валкамі, на якім сталёвыя зліткі — масай да 45 т — абціскаюць на слябы. З’яўляецца разнавіднасцю абціскнога стана. Назва паходзіць ад англійскага «slabbing». У адрозненне ад блюмінга і блюмінга-слябінга слябінг — вузкаспецыялізаваны стан. Прадукцыйнасць універсальнага слябінга — 3—7 млн т слябаў у год.
Першыя слябінгі з’явіліся ў ЗША ў пачатку XX стагоддзя як вынік развіцця абціскных пракатных станаў. У СССР першы слябінг уступіў у дзеянне ў 1937 годзе на заводзе «Запарожсталь».
Значэнне слябінга памяншаецца ў сувязі з развіццём бесперапыннай разліўкі сталі, пры якой меншыя выдаткі металу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слябінг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 36. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Слябинг / Жаворонков В. А. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 599—600. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- В. П. Мовчан, М. М. Бережний. Основи металургії. — Дніпропетровськ: Пороги, 2001. — 336 с.
- Слябінг // Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.