Сон Джун Кі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сон Джун Кі
кар.: 송중기
Сон Джун Кі ў 2016 годзе
Дата нараджэння 19 верасня 1985(1985-09-19) (38 гадоў)
Месца нараджэння Дон-гу, Тэджон, Паўднёвая Карэя
Грамадзянства  Рэспубліка Карэя
Жонка

Сон Хе Кё (аж. 2017; раз. 2019)[1]

Кэці Луіз Сондерс (аж. 2023)
Адукацыя Універсітэт Сонгюнгван
Месца працы HighZium Studio
Прафесія актор
Кар’ера 2008–дагэтуль
IMDb ID 3609366
highziumstudio.com/artis…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сон Джун Кі (кар.: 송중기, ханча: 宋仲基; нар. 19 верасня 1985, Тэджон, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі актор. Ён набыў вядомасць пасля здымак гістарычнай драмы «Буза ў Сангюнгване» (2010) ды ўдзела ў шоу «Бягун» (2010–2011) у якасці аднаго з першых удзельнікаў. З таго моманту ён зняўся ў шэрагу разнастайных тэлесерыялаў: «Нявіннік» (2012), «Нашчадкі сонца» (2016), «Хронік Асадалю» (2019), «Вінчэнца» (2021) ды «Малодшы сын заможнае сям'і» (2022), — а таксама ў фільмах «Хлопец-пярэварацень» (2012), «Прымежны востраў Кунхам» (2017) і «Касмічныя чысцільшчыкі» (2021).

Сон выграў намінацыю «Актор года» на прэміі Gallup Korea's Television у 2012[2] ды 2017 гадах[3]. Ён быў упершыню ўключаны ў спіс Forbes Korea Power Celebrity у 2013 годзе, заняўшы сёмае месца[4], пасля стаўшы другім у 2017 ды зноў сёмым у 2018 годзе[5]. Вялікі поспех ягоных фільмаў і тэлесерыялаў па ўсім свеце дазволіў яму заняць месца сярод топавых зорак Халю у карэйскай забаўляльнай індустрыі[6].

Дзяцінства ды адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сон Джун Кі нарадзіўся другім з трох дзяцей у сям'і і быў выхаваны ў сялянскай мясцовасці побач Тэджона[7]. Ён удзельнічаў у хуткасным бегу на каньках на кароткай дарожцы (таксама вядомым як шорт-трэк)[8] і быў прадстаўніком роднага горада Тэджона на нацыянальным узроўні; гэта дазволіла яму выкшталцона зыграць ролю ўдзельніка нацыянальнай зборнай у тэлесерыяле «Тройка»[9][10].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны[правіць | правіць зыходнік]

5 ліпеня 2017 года Сон Джун Кі ды ягоная калега па серыяле «Нашчадкі сонца» Сон Хе Кё абвясцілі праз свае агенцтвы, што яны заручаныя[11][12][13]. Яны пабраліся на прыватнай цырымоніі 31 кастрычніка 2017 года ў Ёнбінване, гатэлі Шылла ў Сеуле, на фоне інтэнсіўнай цікавасці СМІ па ўсёй Азіі. На цырымоніі прысутнічалі толькі самая блізкая сям'я ды сябры пары[14][15][16][17]. 26 чэрвеня 2019 года акцёры абвясцілі пра роспуст шлюбу[18]; працэс быў скончаны ў ліпню 2019[19].

26 снежня 2022 года было абвешчана, што Сон Джун Кі знаходзіцца ў стасунках з брытанскай дзяўчынай, якая не з'яўляецца знакамітасцю[20] 30 студзеня 2023 года Сон Джун Кі абвясціў праз сваё фан-кафэ, што ён ажаніўся са сваёй дзяўчынай, якой аказалася Кэці Луіз Сондерс, былая брытанская актрыса[21], а таксама, што яна цяжарная іх пешым дзіцём[22].

Зноскі

  1. The Full Story Behind The Song-Couple’s Marriage And Sudden Divorce (англ.).
  2. Song Joong-ki Chosen Best Actor by Gallup Korea's Survey(недаступная спасылка). TenAsia (25 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 5 лютага 2023.
  3. Song Joong-ki named best TV actor of 2017 in survey. Yonhap (14 снежня 2017).
  4. Эд Слот. Forbes Korea Power Celebrity 2013. Forbes.
  5. 엑소 위에 박보검·송중기, 아이돌 천하 깬 드라마 스타 (출처: 중앙일보) 엑소 위에 박보검·송중기, 아이돌 천하 깬 드라마 스타 (кар.). JoongAng Ilbo (27 лютага 2017).
  6. Ц. Хон. Song Joong Ki Shares Who He Thinks Are True Hallyu Stars. Soompi (17 красавіка 2016).
  7. "'대전의 아들' 송중기 때문에 속 태우는 대전시 왜?". Daejeon Ilbo [карэйская]. 16 красавіка 2016.
  8. "송중기 "쇼트트랙 선수 출신 배우입니다"". SBS [карэйская]. 8 красавіка 2009.
  9. Юн, Хі Сон. 송중기: 나무가 자란다 (кар.)(недаступная спасылка). 10Asia (11 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 5 лютага 2023.
  10. Юн, Хі Сон. 송중기: My name is.. (кар.)(недаступная спасылка). 10Asia (11 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 5 лютага 2023.
  11. Song Joong-ki, Song Hye-kyo to Wed in October. The Chosun Ilbo (5 ліпеня 2017).
  12. Descendants of the Sun stars Song Joong-ki, Song Hye-kyo to wed(недаступная спасылка). Channel NewsAsia (5 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 5 лютага 2023.
  13. 'Descendants of the Sun' stars to wed at The Shilla. The Korea Herald (8 жніўня 2017).
  14. Marriage of Song Joong-ki, Song Hye-kyo shrouded in complete secrecy. Yonhap News Agency (30 кастрычніка 2017).
  15. Song Joong-ki, Song Hye-kyo get married in private wedding. Yonhap News Agency (31 кастрычніка 2017).
  16. (Video) Big day: Song Joong-ki, Song Hye-kyo wed in private ceremony. The Korea Herald (31 кастрычніка 2017).
  17. Song Joong-ki, Song Hye-kyo Marry in Private Wedding. The Chosun Ilbo (1 лістапада 2017).
  18. Song Hye-kyo, Song Joong-ki taking legal steps for divorce. The Korea Herald (27 чэрвеня 2019).
  19. Power couple Song Hye-kyo and Song Joong-ki finalise divorce in Seoul (англ.). South China Morning Post (22 ліпеня 2019).
  20. Чо, Джы Ён. (공식) 송중기 "英출신 여성과 열애 사실..따뜻한 시선으로 봐주길"(전문) (кар.). Sports Chosun (26 снежня 2022).
  21. Katy Louise Saunders. IMDb.
  22. Лі Хо Ён. 송중기 재혼+'♥케이티' 임신 "저희 결혼합니다" [공식입장] (кар.). iMBC Entertainment (30 студзеня 2023).