Спадарожнік-пастух
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/PIA07712_-_F_ring_animation.gif/150px-PIA07712_-_F_ring_animation.gif)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Hirtenmond.png/150px-Hirtenmond.png)
Спадарожнікамі-«пастухамі» завуць невялікія натуральныя спадарожнікі газавых планет у Сонечнай сістэме, якія не дазваляюць крайнім часціцам кольца разыходзіцца ад яго ў бакі. Яны як бы «пасвяць» часціцы, за што і атрымалі сваю назву «пастухоў».
Дзякуючы свайму гравітацыйнаму ўздзеянню яны могуць збіраць часціцы або адхіляць з першапачатковай арбіты, змяняючы, або ствараючы новую траекторыю руху. Гэта прыводзіць да «прабелаў» у сістэме кольцаў, такіх як шчыліна Касіні, або да «закручаных» формаў кольцаў.
Сістэма кольцаў Сатурна мае некалькі такіх спадарожнікаў. Тры спадарожнікі больш-менш адназначна прылічаюць да спадарожнікаў-«пастухоў». Гэта Атлас для кольца А, Праметэй і Пандора для кольца F. Іншыя пяць спадарожнікаў таксама трапляюць пад гэта вызначэнне, гэта Дафніс, Пан, Янус, Эпіметэй і Эгеон.
Уран мае два спадарожнікі-«пастухі» па абодва бакі ад свайго кольца ε (эпсілон): Кардэлія і Афелія.