Пандора (спадарожнік)
Пандора | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
![]() | |
Першаадкрывальнік | Вояджэр-1 |
Дата адкрыцця | кастрычнік 1980 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 141 700 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0042 |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 140 ± 20 exagram[1] |
Атмасфера | няма |
Пандора (ад стар.-грэч.: Πανδώρα) — натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XVII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены ў кастрычніку 1980 года астраномам Сцюартам Колінзам на фотаздымках, атрыманых з аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Вояджэр-1». Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/1980 S 26, а ў 1985 годзе афіцыйна названы ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Пандоры.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Пандора здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 141700 км за 15 гадзін і 5 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,0042 і размешчана акурат на экватары планеты. Як спадарожнік-«пастух» сваёй гравітацыяй аказвае ўплыў на кольца F Сатурна.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Пандора мае няправільную, выцягнутую форму, памерам прыкладна 110 × 88 × 62 км. На паверхні спадарожніка размешчаны як мінімум два ўдарныя кратары дыяметрам да 30 км. Пры вельмі нізкай шчыльнасці 0,6 г/см³ і высокім альбеда 0,6, Пандора, верагодна, з’яўляецца ледзяным целам. Зорная велічыня складае 16,3 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.