Эгеон (спадарожнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя

Эгео́н (лац.: Aegaeon, ад стар.-грэч.: Αἰγαίων) — спадарожнік Сатурна. Адкрыты 15 жніўня 2008 года з дапамогай аўтаматычнага касмічнага апарата Касіні-Гюйгенс. З’яўляецца 53-м спадарожнікам Сатурна. Кодавае пазначэнне S/2008 S 1.

Арбіта Эгеона знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з іншым спадарожнікам Сатурна — Мімасам у суадносінах 7:6, што выклікае 4-х гадовыя 4-х кіламетровыя ваганні вялікай паўвосі Эгеона.

Спадарожнік названы ў гонар аднаго з гекатанхейраў — Эгеона. У старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з трох дзяцей Урана і Геі. Пачвара з сотняй рук і 50 галовамі. Сярод багоў мае іншае імя — Брыярэй.