Эпіметэй (спадарожнік)
Выгляд
| Эпіметэй | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| Эпіметэй (здымак «Касіні») | |
| Эпіметэй (здымак «Касіні») | |
| Гісторыя адкрыцця | |
| Першаадкрывальнік | Р. Уокер |
| Дата адкрыцця | 18 снежня 1966 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 151 410 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,0098 |
| Перыяд абарачэння | 0,694 333 517 сут |
| Нахіл арбіты | 0,351° (да экватара Сатурна) |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Дыяметр | 135×108×105 км[1] |
| Сярэдні радыус | 56,7 ± 3,1 км |
| Маса | 5,304±0,013×1017 кг[2] |
| Шчыльнасць | 0,69±0,11 г/см³[1] |
| Паскарэнне свабоднага падзення | ~0,0078 м/с² |
| Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
| Нахіл восевага вярчэння | 0,000° |
| Альбеда | 0,73±0,03 (геаметрычнае)[3] |
Эпіметэй (стар.-грэч.: Ἐπιμηθεύς) — унутраны спадарожнік планеты Сатурн. Названы імем персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Эпіметэя. Таксама пазначаецца як Сатурн XI.
У снежні 1966 французскі астраном Адуэн Дальфюс назіраў спадарожнік Сатурна, які ён назваў Янусам. У тым жа месяцы, на тры дні пазней Рычард Уокер таксама назіраў аб’ект на той жа арбіце. У той момант было меркаванне, што гэта адзін і той жа спадарожнік. Але дванаццаццю гадамі пазней, у кастрычніку 1978 года, Стывен Ларсан і Джон Фаўнцін адкрылі, што гэта два аб’екты, якія рухаюцца па вельмі блізкіх арбітах. Гэта было пацверджана данымі «Вояджэра-1». Адлегласць паміж арбітамі спадарожнікаў складае 50 км — істотна менш за іх памеры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Porco, C. C.; et al. (2006). Physical Characteristics and Possible Accretionary Origins for Saturn's Small Satellites (PDF). Bulletin of the American Astronomical Society. 37: 768.
- ↑ Spitale, J. N.; et al. (2006). The orbits of Saturn's small satellites derived from combined historic and Cassini imaging observations. The Astronomical Journal. 132 (2): 692–710. doi:10.1086/505206. Архівавана з арыгінала 13 красавіка 2016. Праверана 27 красавіка 2013.
- ↑ Verbiscer, A.; French, R.; Showalter, M.; and Helfenstein, P. Enceladus: Cosmic Graffiti Artist Caught in the Act, Science, Vol. 315, No. 5813 (February 9, 2007), p. 815 (supporting online material, table S1)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эпіметэй (спадарожнік)