Дафніс (спадарожнік)
Выгляд
| Дафніс | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Касіні-Гюйгенс |
| Дата адкрыцця | 1 мая 2005 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 136 504 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0 |
| Перыяд абарачэння | 0,5940798 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Шчыльнасць | 0,34 gram per cubic centimetre |
| Атмасфера | няма |
Дафніс (стар.-грэч.: Δάφνις) — трэці па аддаленасці ад планеты натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XXXV.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены 6 мая 2005 года групай амерыканскіх астраномаў на чале з Кэралін Порка на фотаздымках, зробленых 1 мая 2005 года касмічным апаратам «Касіні». Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2005 S 1. У ліпені 2006 года атрымаў імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Дафніса.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Дафніс здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна за 14 гадзін і 15 хвілін на адлегласці ў 136 500 км. Эксцэнтрысітэт і нахіл арбіты вельмі малыя, але адрозныя ад нуля. Знаходзіцца ўсярэдзіне так званай шчыліны Кілера знешняга кольца А.