Перайсці да зместу

Спадарожнікі Венеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Так, паводле меркавання мастака, выглядала б Венера, калі б у яе меўся спадарожнік.

Спадарожнікі Венеры — гіпатэтычныя нябесныя целы натуральнага паходжання, якія абарочваюцца вакол Венеры, пра адкрыццё якіх у XVIIXVIII стагоддзях неаднаразова паведамлялі розныя астраномы. У наш час вядома, што натуральныя спадарожнікі ў Венеры адсутнічаюць.

Першыя заявы пра тое, што выяўлены спадарожнікі Венеры, адносяцца да XVII стагоддзя. Усяго за 120-гадовы перыяд да 1770 года было зарэгістравана больш за 30 назіранняў спадарожнікаў прынамсі 12 астраномамі[1]. Да 1770 годзе пошукі спадарожнікаў Венеры былі практычна спынены, галоўным чынам з-за таго, што не ўдавалася паўтарыць вынікі папярэдніх назіранняў, а таксама ў выніку таго, што ніякіх прыкмет наяўнасці спадарожніка не было выяўлена пры назіранні праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1761 і 1769 годзе.

Сучасны погляд на гэта пытанне выказаў у 1928 годзе дацкі астраном Карл Луплау Янсен (дацк.): «У Венеры няма месяцаў. У мінулым мелі месца шматлікія заявы пра назіранне спадарожнікаў Венеры, але адкрыццё заўсёды апынялася заснаваным на памылцы. У наш час можна лічыць даказаным фактам адсутнасць у Венеры якіх-небудзь спадарожнікаў істотных памераў»[2]. Астраномамі XX стагоддзя праблема існавання спадарожнікаў Венеры разглядаецца толькі ў кантэксце гісторыі астраноміі і касмалогіі. Існуюць таксама гіпотэзы, якія ставяць сваёй мэтай растлумачыць адсутнасць спадарожніка: або першапачатковую (з моманту фармавання Сонечнай сістэмы), або выкліканую якой-небудзь касмічнай катастрофай.

У Венеры існуе квазіспадарожнік, астэроід 2002 VE68, які абарочваецца вакол Сонца такім чынам, што паміж ім і Венерай існуе арбітальны рэзананс, у выніку якога на працягу шматлікіх перыядаў абароту ён застаецца блізка да планеты.

Зноскі

  1. Kragh, 5.
  2. «Venus has no moons. At many occasions in the past it was claimed that a satellite had been seen near Venus, but the discovery has always turned out to rest on a mistake. It can now be considered a fact that Venus does not possess any larger companion»: Janseen C. L. Er Stjernerne Beboet? — Copenhagen: Gyldendal, 1928. — P. 116. Цыт. па: Kragh, ix.

Апісанні назіранняў

[правіць | правіць зыходнік]