Спартак Аляксандравіч Польскі
Спартак Аляксандравіч Польскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1994 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук (1980) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Спарта́к Алякса́ндравіч По́льскі (21 чэрвеня 1930, Новасібірск, РСФСР — 9 кастрычніка 1994, Мінск, Беларусь) — беларускі географ, эканоміка-географ, доктар геаграфічных навук, прафесар. Больш вядомы як заснавальнік навуковай школы геаграфіі насельніцтва ў Беларусі. Аўтар мноства навуковых прац па праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што ён нарадзіўся ў Новасібірску, ягоныя бацькі былі беларусамі, і сам ён выдатна валодаў беларускай мовай. Жыў у Расіі да паступлення ў БДУ ў 1949 годзе (скончыў у 1953 годзе). З 1973 года працаваў у МДПІ імя М. Горкага. На першым пасяджэнні вучонага савета Геаграфічнага таварыства пры АН БССР у 1975 годзе быў абраны кіраўніком аддзялення эканамічнай геаграфіі. У 1980 годзе атрымаў ступень доктара геаграфічных навук, у 1983 годзе стаў прафесарам на кафедры геаграфіі ў МДПІ, а ў 1985 годзе быў узнагароджаны ганаровай граматай ГТ СССР.
Ужо ў незалежнай Беларусі выступаў за стварэнне пры Савеце Міністраў Камітэта па нацыянальных праблемах і інстытуту ўпаўнаважаных па справах нацыянальнасцей.
Уклад у навуку
[правіць | правіць зыходнік]Яго працы прысвечаны праблемам сацыяльна-эканамічнаму і дэмаграфічнаму развіццю гарадоў Беларусі, геаграфіі і дэмаграфіі насельніцтва развітых капіталістычных краінах і краінах, якія развіваюцца. Таксама займаўся вывучэннем гісторыей метадалогіі геаграфіі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Вопросы развития и размещения городских поселений Гомельской области : (краткая история формирования, современное состояние и перспективы развития) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата географических наук, 1967 г. / С. А. Польский ; Министерство высшего и среднего специального образования Белорусской ССР, Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина
- Оптимальное планирование в отраслях народного хозяйства : (материалы республиканской конференции молодых ученых) : [в 3 ч.]. — Ч. 1, 1968 г.: Вопросы развития и размещения производительных сил Белорусской ССР / под редакцией В. Ф. Медведева, А. В. Богдановича, С. А. Польского
- Город и маятниковая миграция населения : [сборник статей] / Научно-исследовательский институт экономики и экономико-математических методов планирования при Госплане БССР ; под редакцией С. А. Польского
- Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917―1941 гг.), 1973 г. / С. А. Польскі
- Вопросы географии Белоруссии : сборник научных трудов / Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт им. А. М. Горького, 1976 г. ; [редсовет: Войтович М. С., Кудло К. К., Польский С. А.]
- Демографические проблемы развития Минска, 1976. / С. А. Польский; [Под ред. Ю. К. Козлова]
- Проблемы расселения в БССР / Геогр. о-во БССР, 1980 г. ; Ред. С. А. Польский
- Ключевые проблемы социально-экономического развития г. Минска, 1981 г. / С. А. Польский
- Урбанизация Белорусской ССР : Учеб.-метод. пособие / С. А. Польский ; Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького, 1985 г.
- География населения развитых капиталистических и развивающихся стран : (с основами демографии) : учебное пособие для географических специальностей педагогических институтов, 1987 г. / С. А. Польский; под редакцией Н. Т. Агафонова
- Беларусы [Карты] : этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі : атлас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1995—1996 гг. ; адказны рэдактар В. А. Шэленгоўская; рэдактары карт: Л. У. Белякова [і інш.]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Польскі Спартак Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).