Спартак Аруцюнян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спартак Аруцюнян
Дата нараджэння 1 красавіка 1956(1956-04-01) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт, сюжэтна-тэматычная карціна[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Марат Нурынджанян[d]
Сайт spartart.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартак Аруцюнян (нар. 1 красавіка 1956, Арменія) — беларускі і армянскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Егвард Капанскага раёна Армянскай ССР. Вучыўся ў мастацкай школе, у студыі Марата Нурынджаняна, Капанскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. З 1980 года працаваў у Мінскім мастацкім камбінаце[1].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Выстаўкі мастака адбываюцца ў Беларусі, Арменіі, Германіі, Польшчы і ў іншых краінах.

З 1994 па 2004 адбыліся персанальныя выстаўкі ў гарадах Германіі: у Берліне, Лейпцыгу, Гюстрафе, Таргау. Карціны і скульптура захоўваюцца ў Нацыянальнай галерэі Нагорнага Карабаха, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, галерэі імя Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі, галерэі «Традыцыя» Светлагорска. Творы таксама знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Еўропе, ЗША, Ізраілі і інш.

Зноскі

  1. Персанальны сайт мастака(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]