Спаса-Праабражэнская царква (Астрашыцкі Гарадок)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
| |
54°04′22″ пн. ш. 27°41′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Астрашыцкі Гарадок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Мінская і Заслаўская |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1943 год |
Стан | Перабудоўваецца |
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Астрашыцкі Гарадок (Мінскі раён). Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1943 г. з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Зруб царквы накрыты двухсхільным дахам, які па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам. Да галоўнага фасада далучана трох'яруная (два васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца. Над апсідай пастаўлена макаўка. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
На могілках побач з царквой стаіць драўляная капліца Святой Ганны, пабудавана ў 19 ст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].