Splachnum Hedw.
Спла́хнум[1] (Splachnum) — род брыевых імхоў сямейства сплахнавых.
Аднадомныя і двухдомныя імхі. Утвараюць рыхлыя дзярнінкі. Сцёблы даўжынёй да 9 см. Рызоіды чырвонага колеру. Лісце суцэльнае або зубчастае. Пладовая каробачка на доўгай ножцы, прамастойная, з канічным каўпачком.
Пашыраны пераважна ў арктычных і субарктычных шыротах. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца сплахнум бутэлькападобны (Splachnum ampullaceum)[1]. Растуць на вільготных пашах і балотах.