Перайсці да зместу

Стакгольмскі каралеўскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Стакгольмскі каралеўскі палац
59°19′36″ пн. ш. 18°04′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Нікадэмус Тэсін і Carl Hårleman[d]
Дата заснавання 1760
Сайт kungligaslotten.se (шведск.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Стакгольмскі каралеўскі палац. Галоўны фасад

Стакгольмскі каралеўскі палац (шведск.: Stockholms slott) — афіцыйная рэзідэнцыя шведскіх манархаў на параднай набярэжнай вострава Стадхольмен у цэнтры Стакгольма.

У Сярэднявеччы на месцы палаца высіўся Стакгольмскі замак, закладзены Біргерам Ярлам для абароны воднага шляху з Балтыкі ў Маларэн. З будаўніцтва гэтага замка пачалася гісторыя горада Стакгольма.

Пры Юхане III пануры замак змяніла элегантная рэзідэнцыя, вытрыманая ў духу рэнесансу. Да канца XVII ст. яна была палічана састарэлай, і ў 1690-97 гг. па праекце Тэсіна Малодшага на яе месцы быў збудаваны барочны палац. Неабходна, адзначыць, што да Новага часу каралеўскі палац працягваў служыць не толькі месцам размяшчэння каралеўскай сям’і, але і ўрада Швецыі.

У галерэі Бернадотаў

Сучасны палац

[правіць | правіць зыходнік]

7 мая 1697 г. ледзь дабудаваны палац згарэў дашчэнту, і Тэсін прыступіў да будаўніцтва сучаснага будынка на 600 пакояў, з фасадам даўжынёй у 120 метраў. Цікава, што знакаміты пажар 1697 года, у выніку якога таксама ледзь не загінула каралеўская сям’я і не згарэла цела караля Карла XI, які спачыў незадоўга да пажару, пачаўся ў пакоях брандмайстара, які адказваў за супрацьпажарную бяспеку палаца.

З-за эканамічных цяжкасцяў будаўніцтва новага будынка палаца зацягнулася да 1754 г., а паўночна-заходняе крыло было завершана толькі ў 1760 г. Падобна Мадрыдскаму каралеўскаму палацу, рэзідэнцыя шведскіх каралёў, з яе цяжкімі сіметрычнымі масамі, абавязана сваім знешнім выглядам апошняму неажыццёўленаму бернініеўскаму праекту палацца Барберыні.

Зноскі