Станавы прыстаў
Станавы прыстаў — паліцэйская службовая асоба ў Расійскай імперыі, якая ўзначальвае стан — паліцэйска-адміністрацыйную акругу з некалькіх валасцей. Пасада заснавана у 1837 г. Палажэннем аб земскай паліцыі. У тым жа годзе дзяржаўныя сяляне атрымалі самакіраванне, валасное (валасны сход і валасное праўленне) і сельскае (сельскі сход, сельскі старэйшына, сельскі стараста). Станавы прыстаў кантраляваў дадзеныя органы ў плане ажыццяўлення імі паліцэйскіх і судовых функцый.
Станавы прыстаў быў засядацелем Земскага суда, які да 1862 ведаў павятовай паліцыяй.
Станавы прыстаў да 1862 прызначаўся і звальняўся губернатарам ад імя імператара з кандыдатаў, прадстаўленых мясцовым дваранствам. Падпарадкоўваўся земскаму спраўніку і земскаму суду (з 1862 — павятоваму паліцэйскаму кіраванню ў асобе яго кіраўніка — павятоваму спраўніку).
Абавязкі складаліся з 2-х частак: выканаўчай (выкананне, а таксама назіранне за дакладным выкананнем законаў і распараджэнняў урада) і судова-паліцэйскай (падтрыманне правапарадку).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станавы́ пры́стаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 144. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).