Студзяні
Студзяні́[1] — структураваныя (падобныя на цвёрдыя) сістэмы палімер—растваральнік. Для гэтых сістэм часам ужываюць тэрмін «гелі», які ў калоіднай хіміі пазначае скаагуліраваныя золі[2].
Студзяні складаюцца з высокамалекулярных злучэнняў і вадкасцей. Характэрныя ўласцівасці студзянёў — адсутнасць цякучасці, здольнасць захоўваць форму, трываласць і пругкасць. Гэтыя ўласцівасці абумоўлены наяўнасцю прасторавай сеткі макрамалекул, злучаных у асобных «вузлах» сіламі міжмалекулярнага ўзаемадзеяння або хімічнымі сувязямі рознай прыроды.
Студзяні ўтвараюцца пры набраканні сеткавых палімераў у вадкасці (студзяні I тыпу) ці з раствораў палімераў пры змяненні тэмпературы і складу (студзяні II тыпу)[1]. Тыповыя студзяні — аморфныя гамагенныя сістэмы, якія часам утрымліваюць у вузлах структурнай сеткі драбнюткія крышталічныя вобласці — крышталіты[3].
У студзянях I тыпу вузлы прасторавай сеткі ўтвораны моцнымі папярочнымі хімічнымі сувязямі. Іх абарачальная дэфармацыя абумоўлена энтрапійным эфектам выпроствання і абнаўлення канфігурацыі скручаных участкаў макрамалекулярных ланцугоў паміж «вузламі». Студзяні II тыпу — гетэрагенныя структуры, якія ўзнікаюць пры распадзе гамагенных раствораў палімераў на канцэнтраваную фазу і фазу з нізкай канцэнтрацыяй палімера. Фазавы распад абумоўлены зменай актыўнасці растваральніка пры ўвядзенні ў раствор асаджальніка або рэзкай змены тэмпературы раствору.
Утварэнне студзянёў шырока выкарыстоўваецца ў тэхналогіі пластмас, вытворчасці гумы, хімічных валокнаў, харчовых прадуктаў і распаўсюджана таксама ў біялагічных працэсах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Химическая энциклопедия 1995.
- ↑ Студни // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Студзяні́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 220. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Папков С. П. Студни // Химическая энциклопедия: в 5 т (руск.) / Зефиров Н. С. (гл. ред.). — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — Т. 4: Пол—Три. — 639 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-039-8.
- Студни / Шиц Л. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Громаков Н. С. Дисперсные системы и их свойства: Учебное пособие по коллоидной химии / Н. С. Громаков. — Казань: Изд-во Казанск. гос. архитект.-строит. ун-та, 2015. — 91 с. Архівавана 24 чэрвеня 2023. — ISBN 978-5-7829-0515-6. (руск.) (Праверана 24 чэрвеня 2023)