Судовы веснік
«Судовы веснік» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь |
Рэдактар | Н. С. Радкоўская |
Заснавана | студзень 1992 |
Тэматыка | Права |
Мова |
руская, беларускае мове |
Перыядычнасць | раз у тры месяцы |
Аб’ём | каля 50 старонак |
Галоўны офіс | 220020 Беларусь, Мінск, вул. Арлоўская, д. 76 |
Тыраж | 2000 |
Судовы веснік — часопіс, які выдаецца Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. Пачаў выдавацца пасля стварэння судовай улады Беларусі. Першы часопіс быў выдадзены ў студзені 1992 года. Выходзіць адзін раз у тры месяцы. Мова выдання руская, але рэдка бываюць допісы на беларускае мове. Галоўны рэдактар — Вольга Уладзіміраўна Кісялёва. Раней была Наталля Святаславаўна Радкоўская.
Управа выдання — 220020 Беларусь, Мінск, вул. Арлоўская, д. 76.
Часопіс мае пасведчанне № 1048 ад 15.01.2010 года, якое было выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Наклад часопісу прыблізна 2000 асобнікаў.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У часопісе публікуюцца[1]:
- пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якія растлумачваюць парадак прымянення прававых норм, і каментарыі да пастаноў;
- судовыя пастановы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- касацыйная, апеляцыйная і наглядная практыка абласных судоў;
- агляды судовае практыкі;
- матэрыялы аб вопыце работы суддзяў і судоў Беларусі;
- аналітычныя артыкулы па пытаннях правапрымянення і дыскусійныя матэрыялы, у якіх ёсць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства.
Рашэннем калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках.
Зноскі
- ↑ Змест Судовага весніка Архівавана 21 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кантакты Архівавана 21 лютага 2023.
- Гродзенская абласная бібліятэка