Супермэн
Супермэн | |
---|---|
Superman | |
Інфармацыя пра выдавецтва | |
Выдавец | DC Comics |
Першае з'яўленне |
Action Comics №1 (18 красавіка 1938) |
Стваральнікі |
Джэры Сігел (пісьменнік) Джо Шустэр (мастак) |
Інфармацыя пра героя | |
Альтэр-эга |
Кал-Эл (пры нараджэнні) Кларк Кент |
Месца нараджэння | Крыптон |
Каманды | Ліга Справядлівасці |
Партнёры |
Бэтмэн Цуда-жанчына Крыпта |
Галоўныя ворагі |
Лекс Лютар Дарксайд Генерал Зод |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Супермэ́н[1] (англ.: Superman) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics і культавы амерыканскі герой. У іранічным значэнні — чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі[1].
Супермэн быў створаны мастаком Джо Шустэрам і пісьменнікам Джэры Сінгелам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Action Comics#1 у 1938 годзе.
Супермэн нарадзіўся на планеце Крыптон і атрымаў імя Кал-Эл. Калі ён быў дзіцём, бацькі адправілі яго на Зямлю на маленькім касмічным караблі за некалькі імгненняў да таго, як Крыптон быў знішчаны ў выніку прыроднага катаклізму. Яго карабель прызямліўся недалёка ад выдуманага гарадка Смолвіль. Ён быў знойдзены і ўсыноўлены фермерамі Джонатанам і Мартай Кент, якія назвалі яго Кларкам Кентам. Кларк развіў розныя звышчалавечыя здольнасці, такія як неверагодная сіла і непранікальная скура. Яго прыёмныя бацькі параілі яму выкарыстоўваць свае здольнасці на карысць чалавецтва, і ён вырашыў змагацца са злачыннасцю. Каб абараніць сваё асабістае жыццё, ён пераапранаецца ў стракаты касцюм і выкарыстоўвае псеўданім «Супермэн», калі змагаецца са злачыннасцю. Персанаж, як правіла, носіць сіні касцюм, чырвоны плашч і чырвона-жоўты сімвал «S» на грудзях. Кларк жыве ў выдуманым амерыканскім горадзе Метропаліс, дзе ён працуе журналістам у Daily Planet.
Супермэн — гэта архетып супергероя: ён носіць дзіўны касцюм, выкарыстоўвае кодавае імя і змагаецца са злом з дапамогай экстраардынарных здольнасцей. Хоць ёсць больш раннія персанажы, якія, магчыма, адпавядаюць гэтаму вызначэнню, менавіта Супермэн папулярызаваў жанр супергерояў і ўсталяваў яго ўмоўнасці. Ён быў самым прадаваным супергероем у амерыканскіх коміксах да 1980-х гадоў.
Сілы і здольнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сверхчалавечая сіла, цягавітасць, спрыт, рэфлексы
- Палепшаны зрок
- Палёт
- Суперхуткасць
- Непаражальнасць
- Рэгенерацыя
- Суперінтэлект
- Паглынанне сонечнай энергіі
Фільмы і серыялы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Фільм | Акцёр | Апісанне |
---|---|---|---|
1948 | Супермэн | Кірк Элін | Гэта быў самы прыбытковы шматсерыйны фільм у гісторыі кіно. |
1950 | Чалавек-Атам супраць Супермэна | Кірк Элін | |
1951 | Супермэн і людзі-краты | Джордж Рыўз | |
1951—1958 | Прыгоды Супермэна | Джордж Рыўз | |
1978 | Супермэн | Крыстафер Рыў | Самы паспяховы мастацкі фільм пра Супермэна. У ім Супермэн упершыню сустрэўся з Лексам Лютарам. |
1980 | Супермэн 2 | Крыстафер Рыў | Супермэн змагаецца з трыма крыптонцамі. |
1983 | Супермэн 3 | Крыстафер Рыў | |
1987 | Супермэн 4: У пошуках міру | Крыстафер Рыў | |
1988—1992 | Супербой | Джон Хеймс Джэрард Крыстафер |
|
1993—1997 | Лоіс і Кларк: Новыя прыгоды Супермэна | Дзін Кейн | |
2001—2011 | Таямніцы Смолвіля | Том Уэлінг | Серыял пра юнацтва Кларка Кента і момант яго станаўлення супергероем. |
2006 | Вяртанне Супермэна | Брэндан Раўт | |
2013 | Чалавек са сталі | Генры Кэвел | Перазапуск гісторыі Супермэна. |
2016 | Бэтмэн супраць Супермэна: Досвітак справядлівасці | Генры Кэвел | Першая сустрэча Супермэна з Бэтмэнам і Цуда-жанчынай у кіно. |
2020 | Супермэн і Лоіс | Тайлер Гэклін | Спін-оф серыяла «Легенды заўтрага». |
Мультфільмы
[правіць | правіць зыходнік]Мультсерыялы:
- Супермэн (1941—1943)
- Новыя Прыгоды Супермэна (1966—1970)
- Супермэн (1988)
- Супермэн (1997—2000)
Мультфільмы:
- Супермэн: Брэйніяк Атакуе (2006)
- Супермэн: Судны дзень (2007)
- Цёмная Ліга Справядлівасці: Вайна Апакаліпсіса (2020)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Супермэ́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 272. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).