Сусанна Самуйлаўна Пшонік
Сусанна Самуйлаўна Пшонік | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лістапада 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1999[1] (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, тэрапеўт, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | кардыялогія і рэўматалогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1974) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Наталля Паўлаўна Міцькоўская |
Сусанна Самуйлаўна Пшонік (16 лістапада 1929, Мінск — 14 красавіка 1999) — беларуская вучоная ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі медінстытут (1953). Асістэнт 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1963—1971); дацэнт кафедры (1971—1975); прафесар 2-й кафедры ўнутраных хвароб (1975—1990).
Старшыня праблемнай камісіі па рэўматалогіі Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, 1982; адказны сакратар Рэспубліканскага навуковага таварыства тэрапеўтаў; неаднаразова абіралася членам прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў інстытута; член метадычнай камісіі тэрапеўтычных дысцыплін інстытута.
Навуковыя працы па зменах функцыянальнага стану печані і падстраӯнікавай залозы пры лячэнні хранічнага танзіліту, рэгіянарнай і цэнтральнай гемадынаміцы пры рэўматызме, лячэнні захворванняў суставаў и дыфузійных хвароб злучальнай тканкі.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Клиническая реография», 1976,
- «Ревматизм», 1979,
- «Справочника ревматолога», 1983
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пшонік Сусанна Самуйлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
- Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Форма отчества: Семеновна.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пшоник Сусанна Семеновна (Самуйловна)(16.11.1929-14.04.1999) Архівавана 19 лістапада 2022. (руск.) // Сайт БДМУ