Сфера Дайсана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абалонка Дайсана англ.: Dyson shell, варыянт сферы Дайсана, з радыусам у 1 астранамічную адзінку.

Сфера Дайсана — гіпатэтычны астраінжынерны праект Фрымена Дайсана[1] ў выглядзе адносна тонкай сферычнай абалонкі вялікага радыуса (прыкладна з радыус планетных арбіт) з зоркай у цэнтры.

Ёсць меркаванне, што тэхнічна развітая цывілізацыя можа выкарыстоўваць падобнае збудаванне для максімальна магчымага выкарыстоўвання энергіі цэнтральнай зоркі і / ці вырашэння праблемы жыццёвай прасторы.

Згодна з тэарэтычнымі вылічэннямі, для будавання сферы Дайсана вакол Сонца неабходна рэчыва з масай каля масы Юпітэра.

Пошук сфер Дайсана — перспектыўны напрамак праграмы SETI. Збудаванне гэткіх масштабаў можа быць выяўлена існуючымі астранамічнымі сродкамі па яго інфрачырвонаму выпраменьванню з нетыповым спектральным размеркаваннем (такім чынам, сфера Дайсана з’яўляецца ўсенакіраваным моцным выпраменьвальнікам). Для гэтых мэт плануецца выкарыстаць тэлескоп SIRTF.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Сфера Дайсана павінна пачаць абарачэнне вакол сваёй восі, каб цэнтрабежная сіла ўраўнаважыла сілу прыцяжэння цэнтральнага свяціла. Але, паколькі цэнтрабежная сіла дасягае максімума на экватары і раўняецца 0 на полюсах цела, якое абарочваецца, то на полюсах сферы Дайсана нішто не ўраўнаважвае сілы прыцягнення цэнтральнага свяціла, у выніку чаго сфера будзе непазбежна разбурана.

Станіслаў Лем у сваім творы «Сума тэхналогіі  (руск.)»[2] паказаў, што будаўніцтва сферы для вырашэння праблем жыццёвай прасторы для квадрыльёнаў разумных істот бессэнсоўна з пункту гледжання логікі і сацыялогіі, таму што на алтар «свайго неабмежаванага размнажэння» (якое незразумела чаму павінна застацца недатыкальным, замест яго абмежавання) трэба ўскласці мноства іншых свабод (напрыклад, свабоду перамяшчэння, выбару прафесіі і г. д.), што ў выніку прывяло б да краху культурных каштоўнасцяў і было б скажэннем ідэй прагрэсу, які прапануе іх павелічэнне, а не змяншэнне. Таксама Лем скептычна адносіўся да магчымасці існавання монакультуры з колькасцю насельніцтва каля некалькіх квадрыльёнаў[3]. Аўтар лічыў сферу Дайсана адным з найбольш выразных прыкладаў ортаэвалюцыйнай экстрапаляцыі развіцця тэхналогіі (маюцца на ўвазе гіпотэзы, згодна з якімі будучыня — гэта толькі прымножаная сучаснасць)[4].

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Для прадухілення пагрозы самаразбурэння сферы ідэя змены яе канструкцыі была развіта ў некалькіх варыянтах:

  • Жорсткае кольца адносна невялікай велічыні (каля працэнтаў дыяметра) — гл. Кольца Нівэна.
  • Жорсткае шырокае экватарыяльнае кольца, разамкнёнае каля палюсоў і выгнутае па паверхні абсалютнага значэння вектара паскарэння свабоднага падзення, так, што вага пробнага цела аднолькавая ў любой кропцы на ўнутраным баку Сферы. Такая паверхня нагадвае па форме цацку-ваўчок з цэнтральным патаўшчэннем. Большае прыцягненне зоркі каля экватара кампенсуецца за кошт большай лінейнай хуткасці абарачэння ў неінэрцыяльнай сістэме адліку; у высокіх шыротах у сувязі з памяншэннем гравітацыйнага ўздзеяння зоркі патрабуюцца меншыя цэнтрабежная сіла і радыус сячэння плоскасцю, перпендыкулярнай да восі абарачэння. Дадзеная паверхня не з’яўляецца эквіпатэнцыйнай для гравітацыйнага поля (якое складаецца з гравітацыйнага поля зоркі і поля цэнтрабежнай сілы) ва ўласнай абарочваючайся сістэме адліку канструкцыі, таму сіла цяжару накіравана не па нармалі да паверхні. Але ўнутраны бок Сферы можа быць сканструяваны ў выглядзе тэрас, а не гладкім, каб лакальнае адхіленне сілы цяжару ад нармалі да паверхні тэрасы не перавышала зададзенага значэння.
  • Ракавіна Пакроўскага — мадыфікацыя, прапанаваная савецкім вучоным Г. І. Пакроўскім  (руск.), з’яўляецца сукупнасцю кольцаў.
  • Структура Крысвела — развіццё ідэі сферы Дайсана, але з фрактальнай паверхняй для максімізацыі плошчы паверхні, якая ўспрымае выпраменьванне зоркі.

Усе такія варыянты ўжо нельга называць «сферай», але такая агульная назва захоўваецца гістарычна.

Сфера Дайсана — варыянт з паверхнямі пастаяннага значэння вектара паскарэння свабоднага падзення (мадэль паказана з сячэннем).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Freeman J. Dyson (1960). "Search for artifical Stellar Source of Intra-Red Radiation". Science. 131 (3414): 1667–1668. Bibcode:1960Sci...131.1667D. doi:10.1126/science.131.3414.1667. PMID 17780673. Архівавана з арыгінала 14 ліпеня 2019. Праверана 12 лістапада 2015. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2019. Праверана 12 лістапада 2015.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2019. Праверана 12 лістапада 2015.
  2. Станіслаў Лем. Сума тэхналогіі. Заўвагі (VI).
  3. Магчыма, Лем меў на ўвазе некалькі квінцільёнаў (1018), таму што ён піша: «Паколькі ўнутраная паверхня гэтай сферы, звернутая да Сонца, прыкладна ў мільярд разоў больш за паверхню Зямлі, на ёй магло б размясціцца ў мільярд разоў больш людзей, чым гэта магчыма на Зямлі», — а таксама згадвае «рост колькасці жыхароў да мільярдаў мільярдаў».
  4. Станіслаў Лем. Сума тэхналогіі. Прадмова да першага выдання (1963).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Freeman J. Dyson (1960). "Searsh for artificial Stellar of Infra-Red Radiation". Science. 131 (3414): 1667–1668. Bibcode:1960Sci...131.1667D. doi:10.1126/science.131.3414.1667. PMID 17780673. Архівавана з арыгінала 14 ліпеня 2019. Праверана 12 лістапада 2015. Архівавана 14 ліпеня 2019.
  • Шкловский И. С. Вселенная, Жизнь, Разум. — 6-е изд., доп.. — М.: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит., 1987. — 320 с.
  • Лем, Станислав. Сумма технологии = Summa Technologiae / пер.с польск. А. Г. Громовой, Р. И. Нудельмана, Б. Н. Пановкина, Л. Р. Плинера, Р. А. Трофимова, Ю. А. Ярошевского; вступ ст. акад. В. В. Парина; ред. и послесл. Б. Б. Бирюкова и Ф. В. Широкова. — М. : Мир, 1968.