Сэцэсія (Старажытны Рым)
Выгляд
Сэцэ́сія (лац.: secessio, ад secedo — выходжу) — дэманстратыўны адыход плебеяў (лац.: secessio plebis) у Старажытным Рыме у 494, 449, 445, 342 і 287 гадах да н.э. на Авенцінскі ўзгорак або Свяшчэнную гару, якія ў той час знаходзіліся па-за межамі горада.
Сэцэсія была эфектыўнай формай барацьбы плебеяў супраць патрыцыяў за свае палітычныя і сацыяльныя правы, бо масавы адыход насельніцтва з Рыма (а асноўная маса гараджан складалася з плебсу) паралізаваў эканамічнае жыццё горада.
Верагодна ўжо пасля першай сэцэсіі 494 г. да н.э. у Старажытным Рыме для абароны правоў прышлага насельніцтва былі ўведзены пасады народных трыбунаў і эдылаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сэцэ́сія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сеце́ссия // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 325. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Géza Alföldy. Römische Sozialgeschichte. Franz Steiner Verlag, Wiesbaden 1975, ISBN 3-515-02045-4
- Jochen Bleicken. Das Volkstribunat der klassischen Republik. Studien zu seiner Entwicklung zwischen 287 und 133 v. Chr. Beck, München 1955
- Dietmar Kienast. Die politische Emanzipation der Plebs und die Entwicklung des Heerwesens im frühen Rom. In: Bonner Jahrbücher. 175, 1975, ISSN 0068-0060, S. 83-112.
- The Growth of Plebeian Privilege in Rome. The English Historical Review No. II (April 1886)
- Forsythe. G. A Critical History of Early Rome, Berkeley, 2005