Сэцэсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сэцэ́сія[1] (лац.: secessio — выхад; ад secedo — выходжу) — выхад са складу дзяржавы (як правіла федэратыўнай) якой-небудзь яе часткі (як правіла, суб’екта федэрацыі). Вынік сепаратызму; антонім анексіі. Тэрмін у гэтым значэнні з’явіўся ў часе амерыканскай Вайны за незалежнасць.

Права на сэцэсію можа прызнавацца правам дзяржавы, з якой адбываецца выхад (напрыклад, Канстытуцыі СССР 1924, 1936 і 1977 гадоў), ці не прызнавацца (напрыклад, Канстытуцыя Югаславіі). У другім выпадку пры спробах сэцэсіі ўзнікае прававое пытанне аб прымянімасці прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы або права народа на самавызначэнне (міжнароднае права безумоўна аддае прыярытэт праву на самавызначэнне ў выпадку калоній).

У Вялікабрытаніі і Канадзе для незалежнасці гістарычных частак, каланіяльных і залежных тэрыторый досыць правядзення рэферэндуму і падтрымкі сэцэсіі большасцю галасоў. Хоць праведзеныя рэферэндумы (1980, 1995, 2014) не далі станоўчага выніку, блізкая магчымасць здабыць незалежнасць ёсць у Квебека і Шатландыі, дзе колькасць прыхільнікаў аддзялення расце. Падобнымі ж правамі тэарэтычна могуць скарыстацца і астатнія часткі Вялікабрытаніі — Англія, Паўночная Ірландыя і Уэльс.

Заканадаўства ЗША не прадугледжвае (але і не забараняе) сэцэсію штатаў. Аднак, для незалежнасці асацыяванага Пуэрта-Рыка і рада ціхаакіянскіх астравоў досыць адпаведнага выніку рэферэндуму.

Расійская канстытуцыя права на сэцэсію не прадугледжвае[2][3][4].

У апошнія дзесяцігоддзі шмат народаў і сепаратысцкіх рухаў змагаліся за незалежнасць, але, акрамя ўзнікнення новых краін пры распадах СССР, Чэхаславакіі, Югаславіі, пры спыненні асацыяцыі са ЗША шэрага ціхаакіянскіх астравоў і пры дэкаланізацыі Намібіі і Усходняга Тымора, паспяховая сэцэсія адбылася толькі ў выпадку Бангладэш, Сінгапура, Эрытрэі і Паўднёвага Судана.

У 1861 годзе сэцэсію са Злучаных Штатаў здзейснілі Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, што прывяло да грамадзянскай вайны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне «Сэцэ́сія» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
  2. Сецессия — Конституционное право РФ — Яндекс. Словари Архівавана 23 верасня 2015.
  3. Комментарий к Конституции Российской Федерации (под ред. В. Д. Зорькина, Л. В. Лазарева). — Эксмо, 2010 г.
  4. Конституция Российской Федерации: доктринальный комментарий (постатейный) (под ред. Ю. А. Дмитриева). — «Деловой двор», 2009 г. (289 страниц)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]