Сядзіба Біспінгаў (Масаляны)
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Біспінгаў | |
---|---|
![]() Сядзіба на карціне Н. Орды | |
53°21′35,50″ пн. ш. 24°00′21,43″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Масаляны |
Архітэктурны стыль | ампір |
Архітэктар | Аляксандр Градэцкі |
Дата заснавання | 1830-я |
Асноўныя даты | |
1970-я — Перабудова сядзібнага дома |
|
Будынкі | |
сядзібны дом • бровар • капліца • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
![]() |
Сядзібна-паркавы ансамбль Біспінгаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX ст. у в. Масаляны (Бераставіцкі раён). Меў рысы стыляў ампір і несапраўднай готыкі. Пасля значнай перабудовы ў 1970-я гады сядзібны дом страціў гістарычны выгляд.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/Masalany._%D0%9C%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%28N._Orda%2C_24.06.1861-77%29.jpg/220px-Masalany._%D0%9C%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%28N._Orda%2C_24.06.1861-77%29.jpg)
Мураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, быў пастаўлены на высокі цокаль. Цэнтральная частка, накрытая вальмавым дахам, была вылучана чатырохкалоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным у плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на галоўным фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Прамавугольныя і спічастыя вокны цэнтральнай часткі і бакавых крылаў былі аздоблены абрамленнямі з сандрыкамі і архівольтамі.
Палац вядомы паводле малюнку Н. Орды 1860—1870-х гадоў, калі належаў Біспінгам.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў 1939 годзе
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба Біспінгаў (Масаляны)
- Сядзіба Біспінгаў (Масаляны) на сайце Radzima.org
- Сядзіба Біспінгаў (Масаляны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)