Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх (Жодзішкі)
Палацава-паркавы комплекс | |
Палацава-паркавы комплекс Мілашэўскіх | |
---|---|
![]() | |
54°37′16,78″ пн. ш. 26°26′36,55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Жодзішкі |
Архітэктар | Т. Жаброўскі |
Будаўніцтва | XVIII—XIX стагоддзі |
Будынкі | |
сядзібны дом • парк | |
Статус |
![]() |
Палацава-паркавы комплекс Мілашэўскіх — помнік барока і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX ст. на паўднёвай ускраіне в. Жодзішкі, на правым беразе р. Вілія пры ўпадзенні ў яе р. Святлянка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/%C5%BDodzi%C5%A1ki%2C_Vialla%2C_Jezuicki._%D0%96%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96%2C_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BB%D1%8F%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%28J._%C4%8Cachovi%C4%8D%2C_1866-88%29.jpg/220px-%C5%BDodzi%C5%A1ki%2C_Vialla%2C_Jezuicki._%D0%96%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96%2C_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BB%D1%8F%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%28J._%C4%8Cachovi%C4%8D%2C_1866-88%29.jpg)
Створаны на працягу XVIII—XIX стст. Пад сядзібны дом прыстасаваны (арх. Т. Жаброўскі) будынак езуіцкага калегіума, пабудаванага ў 1757—1766 гг. у стылі барока ў маёнтку Міцкевічаў. З канца XVIII ст. палац належаў Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Сядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаны неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка дома галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі.
Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод, як то ліпы, клёна, таполі і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх (Жодзішкі) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх (Жодзішкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей "Былая сядзіба: сядзібны дом, парк" і "Вадзяны млын" у аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ад 30.09.2022 № 77 у Нацыянальным фондзе тэхнічных нарматыўных прававых актаў
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх (Жодзішкі) на сайце «Архіварта»