Сяло імя Бабушкіна
Выгляд
Сяло
|
Сяло імя Бабушкіна (руск.: Село́ и́мени Ба́бушкина) — буйное сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бабушкінскага раёна Валагодскай вобласці. Размешчана на беразе ракі Лядзеньгі, за 249 км на ўсход ад Волагды.
Адміністрацыйны цэнтр Бабушкінскага сельскага паселішча і Бабушкінскага сельсавета. Насельніцтва па даных перапісу 2002 года — 4105 чалавек (1962 мужчыны, 2143 жанчыны). Пераважная нацыянальнасць — рускія (98 %).
Паводле перапісу 2010 года насельніцтва — 4035 чалавек (1920 мужчын, 2115 жанчын).