Велікаусцюжскі раён
| Велікаусцюжскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 19 чэрвеня 1924 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Велікау́сцюжскі раён (руск.: Великоустюгский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Вялікі Усцюг, які размешчаны за 450 км ад Волагды.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Велікаусцюжскі раён мяжуе з Нюксенскім і Кічменгска-Гарадзецкім раёнамі, а таксама з Архангельскай і Кіраўскай абласцямі. Плошча раёна складае 7 720 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікі Усцюг заснаваны ў 1147 годзе выхадцамі з Растова-Суздальскага княства ў месцы зліцця рэк Сухана і Юг. У XVI стагоддзі Усцюг, размешчаны на скрыжаванні сухаземных дарог, якія ідуць на Урал і ў Сібір, з рачнымі, якія вялі ў Еўропу праз Дзвіну і Белае мора стаў важным гандлёвым вузлом. У час росквіту заможныя ўсцюжскія купцы ўзводзілі і ўпрыгожвалі шматлікія цэрквы, будавалі каменныя дамы. Велікаусцюжскі раён быў утвораны 19 чэрвеня 1924 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 54 616 чалавек. Дзякуючы гэтаму раён з’яўляецца самым населеным у вобласці.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Велікаусцюжскі раён- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)