Сямён Фёдаравіч Шчадрын
Сямён Фёдаравіч Шчадрын | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 17 (28) красавіка 1745 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 (25) верасня 1804 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямён Фёдаравіч Шчадрын (руск.: Семён Фёдорович Щедри́н; 6 [17] красавіка 1745, Санкт-Пецярбург — 1 [13] верасня 1804, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак-пейзажыст, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Сын салдата лейб-гвардзейскага Праабражэнскага палка. Першапачатковую адукацыю атрымаў, верагодна, у праабражэнска-палкавой «злічальнай камісіі для навучання пісьму». У 1759 годзе, у 14-гадовым узросце, быў прыняты ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У 1765 годзе скончыў Акадэмію мастацтваў з малым залатым медалём, званнем мастака з правам на чын XIV класа, з атэстатам 1-й ступені і шпагай.
Шчадрын быў адным з сямі выпускнікоў Акадэміі мастацтваў 1767 года, якія атрымалі медалі і замежныя камандзіроўкі. Усіх іх адправілі ў Парыж. У Парыжы яны прадставіліся паслу князю Галіцыну і знакамітаму энцыклапедысту, тэарэтыку і крытыку мастацтва Дзідро, якому Акадэмія даручыла кіраўніцтва пенсіянерамі.
Атрымаў званне акадэміка (1779). Дарадца Акадэміі мастацтваў (1785). Інспектар мастацкіх класаў (1787—1794). Член Рады Акадэміі (з 1788). Ад’юнкт-рэктар (1796): неаднаразова даручалася дырэкцыя над Акадэміяй мастацтваў. Загадчык гравіравальным ландшафтным класам, заснаваным пры Кабінеце Яе Імператарскай Вялікасці (1799).
Памёр у 1804 годзе. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках; у 1939 годзе перапахаваны ў Некропалі XVIII стагоддзя.
Зноскі
- ↑ а б Щедрин Семён Фёдорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).