Сілезскае ўзвышша
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Wy%C5%BCyna_%C5%9Al%C4%85ska.png/200px-Wy%C5%BCyna_%C5%9Al%C4%85ska.png)
Сіле́зская ўзвы́шша (польск.: Wyżyna Śląska) — узвышша на поўдні Польшчы, заходняя частка Сілезска-Малапольскага ўзвышша.
Узвышша ўтварае плато вышынёй 200—300 м, якое расчлянёна рачнымі далінамі на асобныя грады. Складзена галоўным чынам вугляноснымі тоўшчамі карбону, перакрытымі мезазойскімі вапнякамі і іншымі асадкавымі пародамі. На тэрыторыі ўзвышша размешчана значная частка Верхнесілезкага каменнавугальнага басейна. Таксама маюцца радовішчы жалезных і свінцова-цынкавых руд.