Сілы аператыўнай падтрымкі
Сілы аператыўнай падтрымкі | |
---|---|
араб. قوات الدعم السريع | |
Гады існавання | з 2013 |
Краіна | Судан |
Падпарадкаванне | Служба агульнай разведкі (Судан) |
Тып | ваенізаваная арганізацыя |
Колькасць | 100 000 байцоў на 2023 год[1] |
Удзел у | Дарфурскі канфлікт, Суданская рэвалюцыя, Грамадзянская вайна ў Емене, Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020), Канфлікт у Судане (з 2023) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Махамед Хамдан Дагала |
Сайт | rsf.gov.sd |
Сілы аператыўнай падтрымкі, САП[2] (таксама Сілы хуткай падтрымкі, СХП[3] або Сілы хуткага рэагавання, СХР[4]; араб. قوات الدعم السريع) — суданская ваенізаваная арганізацыя. Некаторыя крыніцы памылкова называюць САП спецназам, але на самой справе яны з’яўляюцца лёгкай мабільнай пяхотай[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]САП узніклі на базе апалчэння Джанджавід, якое ўдзельнічала ў вайне ў Дарфуры[6][7]. Сама арганізацыя ўтворана падчас рэарганізацыі міліцыі, працягнуўшы ўдзел у канфлікце замест яе[8].
Фарміраванне знаходзілася ў падпарадкаванні Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі, хоць у ваенных аперацыях у Дарфуры САП кіравалі вайскоўцы[9]. Падчас палітычнага крызісу 2019 года іх атрады прыцягваліся для падаўлення пратэстаў. Разам з іншымі сілавымі структурамі САП 3 чэрвеня зладзілі масавае забойства апазіцыянераў у Хартуме.
Акрамя ўнутранасуданскіх канфліктаў, САП удзельнічалі ў баявых дзеяннях у Лівіі[10] і Емене[11].
У красавіку 2023 года арганізацыя ўступіла ва ўзброены канфлікт з дзеючым урадам[12][13].
Зноскі
- ↑ "Factbox: Who are Sudan's Rapid Support Forces?". Reuters(англ.). 2023-04-13. Праверана 2023-04-15.
Analysts estimate the force numbers about 100,000, with bases and deployments across the country.
- ↑ Захар Бурак. «Вароты Афрыкі» ў агні: Што адбываецца ў Судане? // Звязда : газета. — 29 красавіка 2023.
- ↑ У Судане ваенізаваная групоўка «Сілы хуткай падтрымкі» заявіла пра захоп прэзыдэнцкага палацу і аэрапорту
- ↑ Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»
- ↑ Антон Попов. Кровь и страх в Нубийской пустыне. Разбираемся, что происходит в Судане // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 22 апреля 2023.
- ↑ Emad Hassan, Militiamen in Sudan raped men and women, says eyewitness, Deutsche Welle (6 September 2019).
- ↑ Jason Burke & Zeinab Mohammed Salih, Millions join general strike in Sudan aimed at dislodging army, The Guardian (9 June 2019).
- ↑ "Sudan’s RSF pledges to liberate rebel stronghold in South Kordofan". Архівавана 17 лютага 2019. Sudan Tribune, 11 June 2014.
- ↑ "RSF to Uproot Rebels". Архівавана 4 сакавіка 2016. Sudan Vision Daily, 19 May 2014.
- ↑ "1,000 Sudanese militiamen arrive in Libya". Radio Dabanga. 25 July 2019. Архівавана з арыгінала 26 July 2019. Праверана 26 July 2019.
- ↑ "Sudan withdraws 10,000 troops from Yemen". Sudan Tribune. 30 October 2019. Архівавана з арыгінала 31 October 2019. Праверана 31 October 2019. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 15 красавіка 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 15 красавіка 2023.
- ↑ Sudan crisis: Air strikes launched against paramilitaries as clashes escalate(нявызн.). BBC News. Праверана 15 красавіка 2023.
- ↑ Mackay, Hamish (2023-04-15). "Fighter jets seen above Khartoum amid gunfire in Sudan's capital – live". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-15.