Цела сінгамуса трахейнага круглае, чырвонае. На пярэднім канцы — ротавая капсула з кутыкулярным вяночкам[1], на дне капсулы 8 зубцоў. Самец (даўжыня 2 — 4 мм), а кубачкападобнай полавай бурсай. Самка (даўжыня 7 — 20 мм) мае вульву, якая выступае ў пярэдняй трэці цела[1]. Самец і самка пастаянна спараваны пасля першага спароўвання[2]. Яйцы з «пакрыўкамі» на палюсах.
Праз трахею яйцы трапляюць у горла, а адтуль у страўнікава-кішачны тракт. Гаспадар альбо непасрэдна праглынае яйцы з ужо здольнымі да заражэння лічынкамі, альбо лічынкі вылупляюцца ў прамежкавым рэзервуарным гаспадары[1] (дажджавых чарвяках, слімаках, мухах і інш.), дзе не развіваюцца далей і з’ядаюцца разам з ім. З кішачніка яны па крыві трапляюць у лёгкія, а адтуль у трахею.
↑Severo LC, Conci LMA, Camargo JJP, Andre-Alves MR, Palombini BC. Syngamosis: two new Brazilian cases and evidence of possible pulmonary cycle. Trans R Soc Trop Med Hyg. 1988;82: 467-8.