Са снежня 2012 года ён займае пасаду міністра сацыяльных спраў. Да гэтага, у перыяд 2011—2012 гадоў ён быў старшынёй парламенцкай камісіі па справах ЕС. Ён таксама працаваў старшынёй фінансавай камісіі Рыйгікогу і саветнікам прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа па пытаннях сацыяльнай і сямейнай палітыкі. У 2004—2005 гадах ён займаў пасаду старэйшыны талінскага раёна Хааберсты, перад гэтым быў саветнікам і кіраўніком бюро міністра народанасельніцтва.
У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны Андрус Ансіп заявіў, што ён вырашыў застацца толькі кіраўніком партыі і пакінуць пасаду главы ўрада. Па яго рэкамендацыі прэзідэнт краіны Тоамас Хендрык Ільвес15 сакавіка назваў кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны Тааві Рыйваса[4]. Прысягу новы ўрад прынёс 26 сакавіка[5].