Перайсці да зместу

Таварыства з абмежаванай адказнасцю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тавары́ства з абмежава́най адка́знасцю[1] (агульнапрынятае скарачэнне — ТАА) — заснаванае адным ці некалькімі юрыдычнымі і / або фізічнымі асобамі гаспадарчае таварыства, статутны капітал якога падзелены на долі; ўдзельнікі таварыства не адказваюць па яго абавязацельствах і нясуць рызыку страт, звязаных з дзейнасцю таварыства, у межах вартасці ўнесеных імі ўкладаў.

Удзельнікі ТАА не маюць права ўласнасці на маёмасць таварыства, аднак, маючы долю ў статутным фондзе гэтага таварыства, яны могуць атрымліваць дывідэнды ад прыбытку прапарцыянальна сваёй долі. Удзельнік таварыства з абмежаванай адказнасцю мае права прадаць ці іншым чынам здзейсніць адчужэнне сваёй долі (часці долі) у статутным фондзе таварыства аднаму ці некалькім удзельнікам гэтага таварыства ці самаму таварыству. Адчужэнне ўдзельнікам грамадства з абмежаванай адказнасцю сваёй долі (часткі долі) у статутным фондзе таварыства трэцім асобам дапускаецца, калі іншае не прадугледжана статутам гэтага таварыства.

Заканадаўчая база ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

1. У Рэспубліцы Беларусь рэгістрацыя ТАА і дзейнасць ТАА рэгламентавана Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах».

2. Асаблівасцю беларускага заканадаўства з’яўляецца тое, што адзін спецыяльны закон рэгулюе дзейнасць адразу некалькіх арганізацыйна — прававых формаў: ААТ, ЗАТ, ТАА і ТДА. У ТАА не можа быць больш 50 заснавальнікаў.

3. У Рэспубліцы Беларусь не можа быць зарэгістравана ТАА з адным удзельнікам. Адзін уладальнік па законах РБ — гэта ўнітарнае прадпрыемства (УП) ці прыватнае ўнітарнае прадпрыемства (ПУП).

4. У Рэспубліцы Беларусь трэба папярэдне да рэгістрацыі ТАА ўзгадняць яго найменне. Гэтае найменне павінна быць узгоднена ва ўсталяваным заканадаўствам парадку.

Зноскі