Тадэвуш Айдукевіч
Тадэвуш Айдукевіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1852[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1916[3] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Падданства | Аўстра-Венгрыя |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, пейзаж, батальны жанр |
Вучоба | Кракаўская акадэмія мастацтваў |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Уладзіслаў Лушчкевіч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Айдукевіч (польск.: Tadeusz Ajdukiewicz; 1852, горад Вялічка Малапольскага ваяводства, Польшча — 9 студзеня 1916, Кракаў) — польскі мастак, стрыечны брат мастака Зыгмунта Айдукевіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1868—1873 гадах вучыўся ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў па класе жывапісу ў Уладзіслава Лушчкевіча. Далей працягнуў мастацкую адукацыю ў мюнхенскай і венскай акадэміях мастацтваў, дзе яго выкладчыкамі былі О. Зейц і А. Вагнер. Таксама займаўся ў студыі мастака-баталіста Юзэфа Бранта.
З шматлікіх падарожжаў на Усход вынес каханне да арыентальнага жанру. Працаваў у якасці прыдворнага жывапісца, рабіў партрэты на заказ. Аўтар партрэтаў скульптара Уладзіслава Радзікоўскага, мастака Казіміра Альхімовіча акторак Гелены Маджэеўскай, Гелены Марсэла-Паліньскай, паляўнічага партрэта Канстанціна Браніцкага, конных партрэтаў кайзера Франца Іосіфа I (1885, 1891), кронпрынца Рудольфа (1889), Анджэя Патоцкага (1881).
Таксама вядомы краявіды Татраў.
У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, уступіў у польскія легіёны, якія ўваходзілі ў склад аўстра-венгерскай арміі. Загінуў у баі пад Кракавам 9 студзеня 1916.
Зноскі
- ↑ Tadeusz Ajdukiewicz
- ↑ Tadeusz Ajdukiewicz
- ↑ Tadeusz Ajdukiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Арыентальны партрэт, 1870
-
Партрэт Гелены Маджэеўскай, 1880
-
Партрэт Гелены Марсэла-Паліньскай, 1880
-
Партрэт дамы
-
«Кони на пашу», 1874
-
«Сцэна з паўстання 1863 года», 1875
-
«Лагер студзеньскіх паўстанцаў у лесе», 1875
-
«Сустрэча ў пустыні», к. 1890
-
«На ўсходнім рынку», 1900
-
«Барон Ротшыльд на іпадроме»
-
«Франц Іосіф I на манёўрах», 1885
-
«Франц Іосіф I на манёўрах», 1891
-
«Леапольд фон Круа на манёўрах», 1888
-
«Хлопчык-пастух», 1875
-
«Араб на на шэрым кані», 1911
-
«Кронпрынц Рудольф», 1889
-
Партрэт Казіміра Альхімовіча, 1875
-
Portrait of Bethlen Klementina - Zabola, 1907
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Тадэвуша Айдукевіча Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)