Перайсці да зместу

Тактыка выпаленай зямлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тактыка выпаленай зямлі, вайна ў В’етнаме.
Гараць нафтавыя свідравіны ў Кувейце, падпаленыя адыходзячымі іракскімі войскамі ў 1991 год.

Тактыка «выпаленай зямлі» — поўнае знішчэнне любых аб'ектаў прамысловага, сельскагаспадарчага, грамадзянскага прызначэння пры адступленні, каб яны не дасталіся праціўніку.

Аднымі з першых гэту тактыку выкарыстоўвалі скіфы, што апісана ў Герадота ў кнізе IV. Таксама, падчас Вялікай Айчыннай вайны абодва бакі знішчалі любыя аб'екты (заводы, жылыя дамы, масты, няскошаныя палі, склады харча і ГЗМ, чыгуначныя шляхі і гэтак далей) на пакінутых тэрыторыях.[1] У прыватнасці, былі падарваны шматлікія нафтавыя вышкі Каўказа, каб яны не дасталіся войскам Германіі.

Таксама тэрмін «выпаленая зямля» ўжываецца пры баявых дзеяннях, падчас якіх войскі аднаго боку знішчаюць любыя аб'екты і насельніцтва супрацьстаялага боку. У прыватнасці, генерал А. П. Ярмолаў ужываў даную тактыку на Каўказе напачатку XIX стагоддзя супраць горцаў, з прычыны таго, што, па яго словах, «іншай мовы яны не разумелі».

Адным з найбольш буйных і вядомых выпадкаў ужывання тактыкі «выпаленай зямлі» з'яўлялася аперацыя «Ranch Hand», якую праводзілі ЗША падчас вайны ў В'етнаме з мэтай знішчыць расліннасць джунгляў у Лаосе і Паўднёвым В'етнаме.[2]

Іракская армія ўжывала тактыку «выпаленай зямлі» пры адступленні з акупаванага Кувейта ў лютым 1991 года, падпальваючы кувейцкія нафтавыя свідравіны, што прывяло да экалагічнай катастрофы.

Пратакол I Жэнеўскіх канвенцый ад 1977 г. забараняе знішчэнне крыніц жарчавання і пітнай вады для мірнага насельніцтва падчас баявых дзеянняў.[3] Нягледзячы на гэта, падобная практыка застаецца распаўсюджанай. Сярод краін, якія не ратыфікавалі гэты пратакол — ЗША, Ізраіль, Іран і Пакістан.[4]

Зноскі