Талмуд
Талмуд | |
---|---|
Асноўваецца на | Танах і Mishnah[d] |
Вытворная праца | Chofetz Chaim[d], Mishneh Torah[d], Sefer Hamitzvot[d], Halachot Gedolot[d], Hilchot HaRif[d], Sefer Mitzvot Gadol[d], Arba'ah Turim[d], Шулхан арух, Beit Yosef[d], Darkhei Moshe[d], Kessef Mishneh[d] і Mishnah Berurah[d] |
Выданне | The Talmud: The Steinsaltz Edition[d], Survivors' Talmud[d], Q38473624?, Schottenstein Edition of the Babylonian Talmud[d] і Mesivta[d] |
Аўтар | невядома |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Талмуд (іўр.: תָלְמוּד, «навучанне») — збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых законапалажэнняў іўдаізму, якія склаліся на працягу 4 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. часткова на старажытнаяўрэйскай мове, а часткова на арамейскіх дыялектах.
Зборнік змяшчае павучанні па маралі і праву, разважанні пра дагматыку і рэлігійны культ, паданні пра светапабудову, навуковыя звесткі па медыцыне, астраноміі, геаграфіі, матэматыцы, заалогіі, батаніцы, фізіцы і, такім чынам, уяўляе сабой своеасаблівы від старажытнаяўрэйскай энцыклапедыі. Самая старажытная частка Талмуда, якая называецца Мішна (г.зн. паўтарэнне), дае тлумачэнне норм закону Пяцікніжжа Майсея. Мішна напісана на іўрыце, падзелена на 63 трактаты, якія згрупаваны ў 6 раздзелаў (седарым): Зераім (Пасевы) — збор законаў аб пасевах і пазямельных абавязках, аб прынашэннях на карысць духавенства, бедных і інш. (у пачатку гэтага раздзела змешчаны трактат аб малітвах і блаславеннях — Берахот); Моэд (Святы) — законы пра суботу, святы і пасты; Нашым (Жонкі) — аб шлюбах, разводах і іншых пытаннях сямейнага права; Незікін (Пашкоджанні) — грамадзянскае і крымінальнае права, а таксама трактат «Абот», які змяшчае павучальныя выслоўі; Кадашым (Святыні) — законы аб кашруце (рытуальных правілах харчавання), ежы, а таксама аб ахвярапрынашэннях і абрадах іерусалімскага храма; Тагарот (Ачышчэнні) — законы аб рытуальнай чысціні для святароў і недухоўных асоб. Кожны раздзел (седэр) падзяляецца на трактаты (месіхтот), кожны трактат на часткі (перакім), а кожная частка на артыкулы (мішны).
Потым Мішна стала прадметам тлумачэння іўдзейскіх багасловаў. Зборнік гэтых тлумачэнняў атрымаў назву Гемара (г.зн. завяршэнне). Гемара напісана на арамейскай мове. Мішна разам з Гемарай і складае змест Талмуда, які змяшчае юрыдычна-прававыя палажэнні, рэгламентуючыя сямейнае і грамадскае жыццё іудзеяў, розныя паданні, прытчы, казкі, апавяданні, якія спадарожнічалі жыццю іудзеяў. Як рэлігійная кніга Талмуд прасякнуты ідэяй залежнасці чалавека ад бога, пропаведдзю цярпення і нецярпімасці да іншаверцаў.[1]
Тлумачэнні Мішны зроблены ў Палесціне і ў Вавілоніі, таму адрозніваюць два варыянты Талмуда — палесцінскі, або іерусалімскі (Талмуд Іерушалмі), і вавілонскі (Талмуд Баўлі). Талмуд змяшчае 613 рэлігійных прадпісанняў. 365 з іх складаюцца з абмежаванняў і забарон, 248 — з указанняў.
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 170.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Талму́д // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Бацяеў В., Доўнар Л. Талму́д // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 497. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Талму́д // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 236—237. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 170. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.