Тамара Пятроўна Красоўская
Тамара Пятроўна Красоўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1965 (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Тама́ра Пятро́ўна Красо́ўская (2 студзеня 1965, в. Забашавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 2 студзеня 1965 года ў в. Забашавічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, юрыст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар сацыяльнай сферы.
Працавала інжынерам-тэхнолагам, старшым тавараведам аддзела збыту, інспектарам аддзела кадраў Барысаўскага аўтарамонтнага завода; інспектарам, загадчыкам, начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану Барысаўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану, кіраўніком спраў Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
З’яўлялася дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
Старшыня Барысаўскага раённага Савета жанчын. Старшыня адміністрацыйнай камісіі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае сына і дачку.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання