Тангла
Выгляд
Тангла | |
---|---|
кіт. 唐古拉 | |
33°30′00″ пн. ш. 91°04′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Тыбецкае нагор’е |
Даўжыня | каля 700 км |
Найвышэйшая вяршыня | Басудан-Ула |
Вышыня | 6555 м (6096[1][2]) м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тангла́[3] (кіт. трад. 唐古拉山脉, піньінь Tánggǔlā shānmài) — горны хрыбет у цэнтральнай частцы Тыбецкага нагор’я ў Кітаі.
Даўжыня каля 700[3][1][2] км. Найбольшая вышыня дасягае 6555 м (6096[1][2], гара Басудан-Ула[3]). Горы складзены галоўным чынам вапнякамі і гліністымі сланцамі. Уласціва спалучэнне купалападобных вяршынь і спадзістых схілаў, пакрытых каменнымі разваламі, якія перамяжоўваюцца з шырокімі пласкадоннымі катлавінамі на вышынях 4700—5400 м. Моцныя вятры. На вяршынях ледавікі. Пераважаюць ландшафты высакагорных стэпаў і халодных пустынь.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тангла́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 417. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тангла́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 469. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Тангла́ // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 253. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тангла́ // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 660. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тангла