Перайсці да зместу

Таццяна Аляксандраўна Піпкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Аляксандраўна Піпкіна
Дата нараджэння 2 сакавіка 1937(1937-03-02) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі

Таццяна Аляксандраўна Пі́пкіна (2 сакавіка 1937, Менск) — беларускі архітэктар.

Скончыла ў 1960 годзе БПІ. З 1960 г. — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Віцебскграмадзянпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Віцебску[1].

Асноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы пасёлка Акцябрскі саўгаса «Сялюты» Віцебскага раёна (1970, у сааўтарстве; прэмія Савета міністраў БССР 1976), забудова вёсак Пальмінка Гарадоцкага раёна, Копці і Ноўка Віцебскага раёна, Мікіціха Шумілінскага раёна[2], Дом культуры ў пасёлку Копці, школы ў пасёлку Акцябрская (1976, у аўтарскім калектыве), Копці (1977), Браславе (1986)[1].

Прэмія Савета Міністраў СССР (1976, у аўтарскім калектыве)[1].

Зноскі

  1. а б в г Пипкина Татьяна Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Піпкіна Таццяна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.