Травунія
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Dalmatian_principalities%2C_9th_century.png/220px-Dalmatian_principalities%2C_9th_century.png)
Травунія (серб. Травунија або Травуња, лат. Terbounia) — сярэдневяковая сербская вобласць. Знаходзілася ў сённяшняй усходняй Герцагавіне і паўднёвай Далмацыі (цяпер частка Харватыі).
Травунія межавала з Захум’ем на захадзе, з горадам Рагуза або Дуброўнік да паўднёвым-усходзе, з Дукляй на поўдні і Сербіяй на поўначы. Яе берагавая лінія праходзіла ад Дуброўніка да Каторскай бухты.