Траянава дарога
Траянава дарога (лац.: Via Traiana) — рымская дарога, пабудаваная імператарам Траянам.
Дарога была пракладзена ў 109 годзе, як карацейшы шлях, у параўнанні з Апіевай дарогай, з Беневента ў Брундызій. Пабудаваная на асабістыя сродкі імператара, дарога скарачала час у шляху ад Рыма да порта Брундызій на 2-3 дні. Мільны камень, знойдзены каля Cannae (сёння Barletta), паведамляе пра будаўніцтва дарогі:
LXXXIX (milia passuum Romam) Imp(erator) Caesar divi Nervae f(ilius) Nerva Traianus Aug(ustus) Germ(anicus)Dacic(us) pont(ifex) max(imus), tr(ibunicia) pot(estate) XIII, imp(erator) VI, co(n)s(ul) V, p(ater) p(atriae) viam a Benevento Brundisium pecun(ia) sua fecit. |
На пачатку Траянавай дарогі (у Беневенце) у 114—117 гг. была ўсталявана масіўная трыумфальная арка ў гонар імператара.
Зноскі
- ↑ «Alle Straßen führen nach Rom» die Via Appia und andere Römerstraßen Архівавана 6 сакавіка 2009.
- ↑ 79 міль да Рыма Імператар Нерва Траян Аўгуст, Сын абагаўлёнага Нервы, Пераможца германцаў і дакаў, Вялікі пантыфік, у 13-ы раз трыбун, у 6-ы раз военачальнік, у 5-ы раз консул, айцец айчыны, на свае сродкі загадаў пабудаваць дарогу з Беневента ў Брундызій.