Тура (рака)
Выгляд
Тура | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1030 км |
Басейн | 80 400 км² |
Расход вады | 181 м³/с (каля горада Цюмень) |
Вадацёк | |
Выток | Урал |
• Месцазнаходжанне | Сярэдні Урал |
• Каардынаты | 58°23′33,80″ пн. ш. 59°22′53,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Табол |
• Вышыня | 42 м |
• Каардынаты | 57°12′38,50″ пн. ш. 66°57′10,90″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Свярдлоўская вобласць, Цюменская вобласць |
Код у ДВР | 14010501212111200004350 |
Басейн Туры | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тура́ — рака ў Свярдлоўскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Табол (прыток Іртыша).
Даўжыня Туры 1030 км. Плошча вадазбору 80 400 км². Сярэднегадавы расход вады каля горада Цюмень 181 м³/с. Суднаходная на адлегласці 635 км ад вусця.
Рака пачынаецца на Сярэднім Урале, працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. На рацэ 3 вадасховішчы і Верхатурская ГЭС. Асноўныя прытокі: Салда, Тагіл, Ніца, Пышма, Актай.
На рацэ гарады: Верхняя Тура, Ніжняя Тура, Верхатур’е, Турынск, Цюмень.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 34. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 436. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)