Перайсці да зместу

Турма Бурэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турма Бурэль
Каардынаты 41°36′24″ пн. ш. 20°00′46″ у. д.HGЯO
Адкрыццё 1938
Знаходзіцца ў ведамстве Ministry of Justice[d]

Турма Бурэль (алб.: Burgu i Burrelit) — турма высокага ўзроўню бяспекі знаходзіцца за межамі горада Бурэль, на паўночным-усходзе Албаніі ў станцыі паліцыі акругі ў Маты з максімальнай умяшчальнасцю 198 зняволеных. У 2011 годзе ў турме знаходзілася 182 зняволеныя і працавала 120 папраўчых работнікаў. Аднапавярховая канструкцыя падзелена на тры вобласці плошчай 21000 квадратных метраў.[1]

Турма ў Бурэлі была зачынена ў 1992 годзе пасля таго, як Дэмакратычная партыя Албаніі зрынула Албанскую партыю працы. Турма была адноўлена ў 1997 годзе і з’яўляецца адной з 21 дзеючых на сённяшні дзень албанскіх турмаў, адной з пяці, у якой знаходзяцца зняволеныя, пакараныя пажыццёвым зняволеннем, і адной з двух, у якіх знаходзяцца зняволеныя, асуджаныя за арганізаваную злачыннасць.[2][3] Некаторыя актывісты выступалі за тое, каб зачыніць турму і зрабіць яе месцам помніка закатаваным і забітым там у перыяд з 1944 па 1992 год[4].

У маі 2013 года дырэктар турмы ў Бурэлі Дэмір Лупі быў адхілены ад пасады пасля інцыдэнту з вязнем Зэнелі, якому быў прадастаўлены 5-дзённы водпуск да жонкі ў Кукесе, але ён не вярнуўся ў турму. Гэта быў трэці падобны інцыдэнт у 2013 годзе.[5]

Планы размяшчэння турмы былі пачаты ў 1937 годзе, падчас кіравання караля Зога, але праект быў скончаны толькі ў 1939 годзе з-за праблем яго фінансавання.[6]

Турма добра вядомая тым, што ў ёй знаходзіліся палітвязні да і падчас рэжыму Энвера Ходжы, шмат з якіх знаходзіліся ў турме без належнай працэдуры, падвяргаліся катаванням і былі вымушаны цярпець нечалавечыя ўмовы.[7] Магчыма, за гэты час у Албаніі было больш за 100 турмаў [8] але турма Бурэль — адна з самых сумнавядомых мясцін разам з Бургу-і-Кафе Барыт і Бургу-і-Спацыт. Сярод палітычных зняволеных было шмат людзей і сваякоў людзей, якія займалі прыкметныя пасады ў апаратах Сацыялістычнай Народнай Рэспублікі Албанія, якіх пасля рэжым абвінаваціў у апазіцыйных злачынствах, а таксама людзі, якія апынуліся за кратамі за вызнанне рэлігіі, якая была незаконнай, і іншыя якія былі звязаныя з апазіцыйным рухам у любой форме. Абвінавачаныя ў апазіцыйных злачынствах асуджваліся на тэрмін не менш за 20 гадоў, але шмат каму з зняволеных тэрмін быў «падоўжаны», у тым ліку П’етеру Арбноры, які быў вядомы як «Мандэла на Балканах» з-за працягласці зняволення больш чым 28-год інтэрнацыі ў турме Барэль.

Вядомыя зняволеныя турмы Барэль у перыяд з 1939 па 1992 гады

[правіць | правіць зыходнік]
Коча Кота
Прэм’ер-міністр Албаніі на момант адкрыцця турмы; пазней прысуджаны да смяротнага пакарання пад час зняволення ў турме.
Дом Сымон Джубані
Каталіцкі святар, які быў арыштаваны падчас службы ў Мірэдзіце; зняволены на 26 гадоў.
Зэф Пеламбі
Каталіцкі святар заключаны ў Бурэлі ў часы рэжыма Ходжы.
Мемет Хамзо
Заснавальнік «Уваскрасення», адной з першых арганізацый, заснаванай у сярэдзіне 1990-х гадоў у Албаніі, якая забяспечвала эканамічныя і сацыяльныя магчымасці для пераследаваных сем’яў; былы саўладальнік сталовай Скендэрбеу; зняволены на 19 гадоў.
П’ер Арбноры
Школьны настаўнік сядзеў у Бурэлі больш за 28 гадоў.
Башкім Шэху
Пісьменнік і сын Мехмета Шэху, сям’я якога была пакараная альбо зняволеная рэжымам Ходжы. Астанкі жонкі Мехмета былі знойдзены каля вёскі Ндрок у 2000 годзе[9].
Фатос Любоня
Былы кіраўнік нацыянальнага албанскага тэлебачання, зняволены за апазіцыйныя выказванне адносна рэжыму пасля разрыву адносін Албаніі з СССР у 1960 годзе.
Сократ Додбіба
Эканаміст, былы міністр фінансаў Албаніі на працягу 1943-44 гадоў, памёр у турме.

Чарнавік сцэнарыя фільма «Дрэнныя хлопцы назаўсёды» Дэвіса Гугенхайма 2014 года пачынаецца у турме Бурэль[10].

Зноскі