Тэрэза Эльфарс
Тэрэза Эльфарс | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1823[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1905[1][2] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Lars Erik Elfforss[d][1] |
Прафесія | актрыса, балерына, дырэктарка тэатра |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антуанэта Тэрэза Эльфарс (шведск.: Antoinette Thérèse Elfforss, народжаная Эберг (шведск.: Öberg); 30 лістапада 1823, Стакгольм, Швецыя — 16 красавіка 1905, там жа) — шведская актрыса і тэатральны кіраўнік. З 1869 па 1888 год кіравала перасоўнай тэатральнай трупай Эльфарс.[3][4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрэза Эберг нарадзілася ў Стакгольме, у сям’і ўладальніка фабрыкі Андэрса Эберга і Марыі Элісабет Канстрэм.
З 1837 года — вучаніца школы Каралеўскага балета Швецыі, з 1839 года — вучаніца Драматычнай акцёрскай школы (шведск.: Dramatens elevskola).[5]
У 1837—1842 гадах Тэрэза актыўна працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры.
З 1842 па 1846 год выступала ў Новым тэатры (шведск.: Nya teatern).
У 1847 годзе выйшла замуж за акцёра Ларса Эрыка Эльфарса (1817—1869), кіраўніка тэатральнай трупы. Пасля выступала пад псеўданімам Тэрэза Эльфарс. Была актрысай вандроўнай тэатральнай трупы Эльфарс і з 1886—1888 гадоў — яе дырэктарам. Яна ўзяла на сябе кіраўніцтва тэатральнай трупай падчас хваробы мужа і фармальна пасля яго смерці ў 1869 г.[3][6]
Як актрыса, Тэрэза Эльфарс пачынала з роляў інжэню і гераінь, але затым перайшла да персанажаў сучасных скандынаўскіх і замежных п’ес неарэалістычнага руху. Паводле сцвярджэння аднаго крытыка: «яе спектаклі адрозніваліся адухоўленасцю, дробнымі дэталямі, жывой жыццёвай сілай»,[7] і ў знак прызнання яе талентаў ёй далі мянушку «Эліса Хвасер з сельскай мясцовасці»,[7] у гонар знакамітай актрысы Каралеўскага драматычнага тэатра, якая ў той час лічылася найвялікшай актрысай Швецыі.[8]
Тэрэза Эльфарс карысталася вялікай павагай падчас сваёй кар’еры, асабліва ў якасці тэатральнага рэжысёра:
- «Спадарыня Э. была самай вядомай жанчынай-тэатральным рэжысёрам у Швецыі XIX стагоддзя, а трупа Эльфарс лічылася лепшым перасоўным тэатрам у краіне на працягу 1870-х і 1880-х гадоў. Яе рэпертуар, а таксама акцёрская гульня былі на самым высокім узроўні, і рэжысёры глыбока паважалі і любілі за яе цудоўныя асабістыя дабрадзейнасці. Што ж да фінансавага боку справы, то спадарыня Э., хутчэй за ўсё, была выключэннем сярод усіх вандроўных тэатральных рэжысёраў. Яна належала да вельмі нямногіх з іх, хто мог пакінуць невялікае багацце пасля сваёй смерці».[7]
Для пастаноўкі Тэрэза Эльфарс выбірала п’есы скандаўскіх аўтараў Ф. А. Дальгрэна , К. Акселя Анрэпа, Эмілі Лундберг , а таксама Лорэнца Дзітрыхсана , Б’ёрнсцьернэ Б’ёрнсана і Генрыка Ібсена.[7] Аднак самы вялікі яе фінансавы поспех мела пастаноўка «Вакол свету за 80 дзён» Жуля Верна, ставіліся таксама і менш сур’ёзныя аперэты, бо падчас росквіту трупы Эльфарс у 1870-х і 1880-х гадах папулярнасць аперэты была настолькі вялікая, з эканамічнага пункту Эльфарс не магла ігнараваць іх.[7][9][10] [11]
Трупа Тэрэзы Эльфарс з поспехам выступала ў тэатры Юргордстэтэрн у Юргордэне ў Стакгольме, а таксама гастралявала па Фінляндыі ў 1869, 1870, 1874, 1877 і 1878 гадах.[12]
У 1888 годзе Эльфарс перадала кіраўніцтва трупай Аўгусту Ліндбергу (1846—1916), пасля чаго тая змяніла сваю назву на тэатральную трупу Ліндберга. Эльфарс працягвала выступаць у трупе Ліндберга да 1893 года. Паміж 1890 і 1893 г. трупа Ліндберга працавала ў тэатры Stora Teatern ў Гётэбаргу. Калі ў 1893 годзе трупа Ліндберга была распушчана, Тэрэза разам са сваім сынам Юліусам Эрыкам Энгельбрэктам Эльфарсам (1847—1925) вярнулася ў Стакгольм, дзе і памерла ў 1905 годзе.[13]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Antoinetta Thérèse Elffors — 1917.
- ↑ а б в Antoniette Thérèse Elfforss 1823-11-30 — 1905-04-16 Teaterledare, skådespelare Праверана 11 лістапада 2020.
- ↑ а б Nordensvan, Georg, Svensk teater och svenska skådespelare från Gustav III till våra dagar. Andra delen, 1842—1918, Bonnier, Stockholm, 1918
- ↑ N. E. Taube. Antoinetta Thérèse Elfforss . Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2019.
- ↑ Therése Elfforss . IDUM, nr 49 (312) (8 декабря 1893). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 28 марта 2019.
- ↑ N. E. Taube. Lars Erik Elfforss . Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2019.
- ↑ а б в г д Antoinetta Thérèse Elfforss, urn: sbl:15962, Svenskt biografiskt lexikon (art av N. E. Taube.), hämtad 2018-06-18.
- ↑ Stig Torsslow. E C Elisa (Elise) Hwasser . Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2019.
- ↑ Sverker Ek. C Axel Anrep . Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2020.
- ↑ Emilie Lundberg . The History of Nordic Women’s Literature. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019. Праверана 28 марта 2020.
- ↑ Lorentz Dietrichson . Norsk biografisk leksikon. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 28 марта 2020.
- ↑ Djurgårdsteatern . Hyperleap. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019. Праверана 28 марта 2020.
- ↑ Lindberg, Johan August . Svenskt biografiskt handlexikon. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 28 марта 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Österberg, Carin et al. (1990) Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare (Lund: Signum) ISBN 91-87896-03-6
- Nordensvan, Georg (1918) Svensk teater och svenska skådespelare från Gustav III till våra dagar. Andra delen, 1842—1918 (Stockholm: Bonnier)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрэза Эльфарс