Узбек-хан
Выгляд
Узбек-хан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
татар.: Үзбәк хан, ﺋوﺯﺒﻪﻙ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Toqta[d] | ||||||
Пераемнік | Тынібек[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1282[1] |
||||||
Смерць |
1341 |
||||||
Род | Чынгізіды | ||||||
Бацька | Tuogulieer[d] | ||||||
Жонка | Тайдула | ||||||
Дзеці | Тынібек[d], Джанібек[2] і Abdullah Khan[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узбе́к (каля 1283—1341) — хан Залатой Арды з 1313 года.
Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзяржаўную рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў варожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і былых вялікіх уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзмітрыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхайлавічаў, у 1327 жорстка задушыў антыардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных змагацца з Масквой за першынство на Русі.
Праўленне Узбек-хана стала часам найвышэйшай магутнасці Залатой Арды. З яго імем звязаны этнонім узбекі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).