Уладзімір Іванавіч Буднік
Уладзімір Іванавіч Буднік | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 2007 (58 гадоў) |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Уладзімір Іва́навіч Бу́днік (28 красавіка 1949, Жыткавічы — 8 жніўня 2007) — беларускі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага па класе баяна, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар сімфоніі, кантаты, інструментальнай творчасці, шырока вядомы яго песні «Пах чабаровы», «Палессе», «Шумі, мой лес», «Зямля мая адзіная», «Вятры Палесся», «Маці-зямля», «Белая лілея», «Святло тваіх вачэй», «Водар чаромхі», «Я зачараваная табой», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына», «Ксеня», «Вечаровая песьня самотніцы», «Жаданае каханне» і іншыя. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), сябар саюза кампазітараў Беларусі (1977).
Уладзімір Буднік — аўтар шэрагу патрыятычных песняў. Вакальны твор «Янка Купала» меў поспех і на еўрапейскіх фестывалях.
Каля дваццаці вакальных твораў Уладзіміра Будніка змешчана на старонках «Звязды».
Асаблівасцямі песеннай спадчыны Уладзіміра Будніка з’яўляюцца выразнасць мелодый, эмацыйная непасрэднасць і нацыянальны каларыт.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]3 снежня 2007 года ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт памяці беларускага кампазітара Уладзіміра Будніка.[1]
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Песня «Янка Купала» ў сапраўднасці называецца «Веснавыя званы», напісаў яе кампазітар Уладзімір Буднік.
Зноскі
- ↑ Канцэрт памяці Ўладзімера Будніка (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X
- Д.П. БУДНІК УЛАДЗІМІР (Будник Владимир, Budnik Uladzimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 44–45. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 21.BY, Пах чабаровы Архівавана 27 студзеня 2012.