Перайсці да зместу

Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1949(1949-10-02) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, хімік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук[1] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач (нар. 2 кастрычніка 1949, Мінск) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар хімічных навук (1990), прафесар (1997).

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1971).

З 1971 года стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1974 года малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1982 года загадчык лабараторыі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 1992—1997 гадах намеснік галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за сінтэз, даследаванне і прымяненне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне біяарганічнай хіміі. Правёў даследаванні па хіміі стэроідных гармонаў і роднасных біярэгулятараў. Выявіў клас імунамадулятараў у якасці асновы новых лекавых сродкаў для стымуляцыі імунітэту ў чалавека і сельскагаспадарчых жывёл. Стварыў нітрылаксідную метадалогію атрымання ключавых інтэрмедыятаў стэроідаў і іншых біяактыўных злучэнняў, знайшоў новыя регіё- і стэрэаселектыўныя рэакцыі. Даследаванні гэтага накірунку, што адносяцца да хіміі 2-ізаксазалінаў, адкрылі магчымасць выкарыстання апошніх ў практыцы арганічнага сінтэзу і дазволілі стварыць айчынны аналаг пестыцыду «тачыгарэн» на аснове 3-оксі-5-метылізаксазолу. На аснове аднаго з фітагармонаў створаны прэпарат Эпін, які прайшоў палявыя выпрабаванні і дазволены да прымянення ў сельскай гаспадарцы (прэпарат прымяняецца ў Расіі, Беларусі і Украіне для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, паляпшэння якасці прадукцыі). Развіў падыходы да сінтэзу іншых класаў прыродных стэроідаў — экдызонаў (гармонаў насякомых), вітамінаў D, марскіх стерынаў, біялагічна актыўных інгрэдыентаў лекавых раслін.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

  • Брассиностероиды. Мн.: Наука и техника, 1993 (совм. с В. Н. Жабинским, Ф. А. Лахвичем).
  • Brassinosteroids: A New Class of Plant Hormones. San Diego: Academic Press, 1999 (with V.N. Zhabinskii, Ae. de Groot).
  • Twenty Years of Brassinosteroids: Steroidal Plant Hormones Warrant Better Crops for the XXI Century (with V. Zhabinskii, Ae. de Groot) // Annals of Botany. 2000. Vol.86.
  • New practical aspects of brassinosteroids and results of their ten-year agricultural use in Russia and Belarus (with V.N. Zhabinskii, N.B. Khripach) // Brassinosteroids. Bioactivity and Crop Productivity. Eds. S. Hayat, A. Ahmad. Dordrecht: Kluwer Academic Publisher, 2003. P.189-230.
  • Brassinosteroids: a new role of steroids as bio-signaling molecules (with V. Zhabinskii, R. Karnachuck) // Chemical Probes in Biology. Ed. M.P.Schneider. Dordrecht: Kluwer Academic Publisher, 2003. P.153-165.
  • 2,3-Epoxybrassinosteroids are intermediates in the biosynthesis of castasterone in seedlings of Secale cereale (in coauth.) // Phytochemistry. 2005. V. 66. No.1.
  • Оксистерины: генезис и основные функции (совм. с А. В. Антончиком, В. Н. Жабинским) // Биоорганическая химия. 2007. Т.33, № 3.
  • Synthetic aspects of brassinosteroids (with V. N. Zhabinskii, Y. V. Ermolovich) // Studies in Natural Products Chemistry. Ed. Atta-ur-Rahman. Amsterdam: Elsevier, 2015. V. 44. P. 309—352.
  • Steroid plant hormones: effects outside plant kingdom (with V. N. Zhabinskii, N. Khripach) // Steroids. 2015. V. 97. P. 87-97.
  • A new ELISA for quantification of brassinosteroids in plants (in coauth.) // Steroids. 2015. V. 97. P. 78-86.
  • Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. (Информация: с. 542—543.)
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).